Дацкая Эстонія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://ru.wikipedia.org/wiki/Датская_Эстляндия?oldid=43749783
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 20:03, 29 кастрычніка 2012

Герцагства Эстляндыя (па-дацку: Hertugdømmet Estland, па-лацінску: Ducatus Estonie) або «Дацкая Эстляндыя» — валоданьне каралеўства Данія, якое існавала 127 гадоў з 1219 па 1346 гады са сталіцай у Рэвэлі, якое атрымаа сваю назву менавіта ў гэты пэрыяд. Да таго часу горад быў вядомы пад рускім назовам Калыванаў і зьяўляўся перавалачным пунктам на гандлёвым шляху рускіх купцоў. Калянізацыю Прыбалтыкі зьдзяйсьнялі ў асноўным нямецкія найміты з Вэстфаліі. Крызіс дацкай манархіі ў 1346 годзе й смута ў Даніі сярэдзіны XIV стагодзьдзя пагоршыліся сялянскай вайной 1343—1345 гадоў, калі эстонскія сяляне пры дапамозе пскавічоў падняліся на барацьбу з дацка-нямецкімі фэадаламі.

Сярэднявечная Лівонія з Герцагствам Эстляндыя ў паўночнай частцы

З-за таго, што дацкая ўлада была нетрывалай ў сілу адноснай аддаленасьці Даніі й ейнага невялікага дэмаграфічнага патэнцыялу, пад ціскам нямецкіх рыцараў дацкія тэрыторыі ў Эстляндыі былі прададзеныя ў 13461561 гадох Лівонскаму Ордэну. Пасьля сваёй працяглагай адсутнасьцю ў Прыбалтыцы, у 15591645 гадох датчане здолелі вярнуць пад свой кантроль астравы Саарэмаа й Муху, а таксама Курляндзкае эпіскапства з цэнтрам у Пільтэнэ на паўночным захадзе сучаснай Латвіі. Але ўжо ў 1645 годзе ўсе дацкія землі захапіла Швэцыя. У ходзе Паўночнай вайны 17001721 гадоў Расея авалодала ўсімі землямі ў Прыбалтыцы.

Вонкавыя спасылкі