Пакроў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 24:
 
== Народная традыцыя ==
У народнай традыцыі Пакровы адзначаюцца і як сьвята заканчэньня палявых работ. Гэты дзень лічыцца пераломным момантам у жыцьці прыроды. Да гэтага часу звычайна завяршаліся ўсе работы на полі і ў садзе, уцяпляліся жыльлё і гаспадарчыя пабудовы; пачынаўся новы цыкл работ — нарыхтоўка паліва, перавод жывёлы на стойлавае ўтрыманьне ("Прыйшлі пакровы, ці да зімы гатовы"). Пасьля Пакроваў пачыналася пара вясельляў ("Пакровы пакрываюць траву лістам, зямлю сьнегам, ваду лёдам, а дзяўчат шлюбным вэлюмамамвэлюмам"). Вечарам перад Пакровамі дзяўчаты варажылі пра замужжа: стаялі з блінам на скрыжаваньняхскрыжаваньні дарог і слухалі, у якім баку брэша сабака (туды, маўляў, пойдуць замуж); елі на ноч салёную аладку (спадзяваліся, што суджаны паднясе вады) і інш. З Пакроваў пачыналіся попрадкі (вячоркі, супрадкі), якія працягваліся да [[Вялікдзень|Вялікадня]].
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Pokrov|выгляд=міні}}<br />