Царкоўная унія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія, дапаўненьне, інтэрвікі, катэгорыя
Радок 4:
Галоўным натхненьнем для ўсіх царкоўных уніяў была ідэя вяртаньня да першаснай еднасьці ўсіх хрысьціянаў, да агульных каранёў хрысьціянства. Да царкоўнай уніі магла прыступаць уся царкоўная супольнасьць або яе частка. Асноўным закідам супраць практыкі уніяў зьяўляецца [[празэліт]]ызм.
 
Утвораныя ў выніку царкоўных уніяў уніяцкіякаталіцкія каталіцкайўніяцкія Цэрквы маюць ерархічную структуру пад зьверхніцтвам [[Папа|Рымскага папы]], у той час як пратэстанцкія Цэрквы, як правіла, маюць фэдэрцыйны характар.
 
== Каталіцтва ==
Царкоўныя уніі ў гісторыі Каталіцкай Царквы ўяўляюць сабой зьяднаньне Ўсходняй (праваслаўнай ці старажытнаўсходняй) Царквы або яе часткі з Заходняй (рымска-каталіцкай) Царквой на ўмовах прызнаньня Ўсходняй Царквою каталіцкай эклезіялёгіі і дагматыкі (уключаючы папскі прымат), але пры захаваньні ёю ўсходняга літургічнага абраду. Цэрквы, якія ўтварыліся ў выніку такой уніі, называюцца ўсходне-каталіцкімі.
 
Ад XIII стагодзьдзя заключэньня царкоўнай уніі дамагаліся ня толькі Рымскія папы, але і бізантыйскія імпэратары, якія разьлічвалі на дапамогу папства ў барацьбе супраць шматлікіх ворагаў Бізантыі, найперш супраць туркаў-сельджукаўсэльджукаў.
 
Аднак ня ўсе ўсходне-каталіцкія Цэрквы зьяўляюцца ўніяцкімі.
 
Усходне-каталіцкія Цэрквы бізантыйскага абраду называюцца грэка-каталіцкімі (у праваслаўных крыніцах яны часта называюцца ўніяцкімі).
 
Уніі таксама былі падпісаны папствамКаталіцкай Царквой таксама і з некаторымі старажытнымі ўсходнімі Цэрквамі (дахалкідонскімі), у выніку чаго былі створаны ўніяцкія Цэрквы халдэйскага (у Іраку), мараніцкага (у Лібане і Сірыі), армянскага (на чале з патрыярхам кілікійскім у Турцыі), сірыйскага, копцкага (у Эгіпце) абрадаў. Першая унія Армянскай Апостальскай Царквы з Рымам доўжылася з [[1195]] году да [[1375]] году.
 
Найбольш значнымі, але няўдалымі спробамі падпісаньня царкоўных уніяў з усходнімі хрысьціянамі былі:
* [[Ліёнская унія]] [[1274]] году
* [[Флярэнтыйская унія|Флярэнцкая унія]] [[1439]] году
 
Найбольш значныя з царкоўных уніяў, якія прывялі да афармленьня новых усходне-каталіцкіх Цэркваў:
 
* Унія з Асірыйскай Царквой Усходу ў [[1553]] годзе ([[Халдэйская Каталіцкая Царква]]).
* [[Берасьцейская унія]] [[1596]] году ў Рэчы Паспалітай для ўкраінцаў і беларусаў, якія пражывалі на яе тэрыторыі (Украінская і Беларуская Грэка-Каталіцкія Цэрквы).
* Унія з Эфіёпскай Царквой у [[1622]] годзе ([[Эфіёпская Каталіцкая Царква]]).
* [[Вужгарадзкая унія]] [[1649]] году для праваслаўнага насельніцтва Закарпацьця і сучаснай Славакіі, якая ў [[1699]] годзе была распаўсюджана таксама і на праваслаўнае насельніцтва Трансыльваніі ў сучаснай Румыніі ([[Русінская Грэка-Каталіцкая Царква|Русінская]], [[Славацкая Грэка-Каталіцкая Царква|Славацкая]] і [[Румынская Грэка-Каталіцкая Царква|Румынская]] Грэка-Каталіцкія Цэрквы).
* У [[1664]] годзе была падпісана унія ў Мукачаве, якая далучыла да грэка-каталіцкай Царквы праваслаўнае насельніцтва Закарпацьця і вугорскай япархіі Гайдудораг.
* Унія з часткай сіра-якабітаў ў [[1677]] годзе ([[Сірыйская Каталіцкая Царква]]).
* У [[1713]] годзе была заключана унія ў [[Марамурэш]]ы (сёньня — Румынія). Да 1721 году ўсе праваслаўныя сьвятары Закарпацьця прызналі унію.
* Унія з Антыяхійскай Праваслаўнай Царквой ў [[1729]] годзе ([[Мельхіцкая Каталіцкая Царква]]).
* Унія з часткай коптаў у [[1741]] годзе ([[Копцкая Каталіцкая Царква]]).
* Унія з часткай армянаў у [[1742]] годзе ([[Армянская Каталіцкая Царква]]).
 
Пасьля Другой сусветнайсусьветнай вайны пад ціскам савецкіх уладаў і пракамуністычных рэжымаў Усходняй ЕўропыЭўропы большасьць грэка-каталіцкіх Цэркваў зазнала рэпрэсіі і былі забаронены. Было абвешчана пра скасаваньне уніяў:
 
* Берасьцейскай уніі — у [[1946]] годзе;
* Вужгарадзкай унія — у [[1948]] годзе (у Румыніі), [[1949]] годзе (у Закарпацьці, СССР) і ў [[1950]]ЧэхаславакіяЧэхаславакіі).
 
Аж да [[1968]] году ў Чэхаславакіі і да [[1990]] году ў [[СССР]] грэка-каталіцкія Цэрквы былі забаронены, а грэка-каталіцкія супольнасьці існавалі толькі падпольна. У той жа час структуры і асобныя парафіі забароненых у сацыялістычных краінах усходніх каталіцкіх Цэркваў існавалі ў [[Эўропа|Эўропе]], [[ЗША]], [[Канада|Канадзе]], [[Аўстралія|Аўстраліі]], [[Бразылія|Бразыліі]], [[Аргентына|Аргентыне]] ды ў іншых краінах сярод эмігранцкай дыяспары. Пасьля 1990 году ў СССР, а затым і ва ўтвораных пасьля яго распаду незалежных дзяржавах (у першую чаргу ва Ўкраіне і ў Беларусі), грэка-католікі вядуць свабодную дзейнасьць.
 
== Пратэстантызм ==
Перашай у сьвеце пратэстанцкай спробай стварыць уніяцкую Царкву была [[Сандамірская згода]] паміж лютаранамі, кальвіністамі і чэскімі братамі, падпісаная [[14 красавіка]] [[1570]] году ў [[Сандамір]]ы.
 
Пратэстанцкія евангельскіяэвангельскія ўнійныя Цэрквы, якія ўтварыліся ў выніку падпісаньня царкоўных уніяў:
* [[ЕвангельскаяЭвангельская Царква чэскіх братоў]] (кальвінска-лютаранская супольнасьць у Чэхіі)
* [[ЕвангельскаяЭвангельская Царква вальдэнсаў]]
* [[Зьяднаная Царква Хрыста]]
* [[Зьяднаная ЕвангельскаяЭвангельская Царква]] (існавала ў 1947-1988 гг. у Польшчы)
 
== Праваслаўе ==
Ідэя царкоўнай уніі была выкарыстана і Расейскай Праваслаўнай Царквой у дачыненьні да [[стараабрадніцтва|стараабраднікаў]]. У [[1800]] было аформлена [[адзінавер’е]] — кірунак, прыхільнікі якога падначальваліся Сыноду, але службу ім дазвалялася адпраўляць паводле сваіх старых абрадаў.
 
У [[1839]] годзе ў [[Полацак|Полацку]] ў выніку закулісных царкоўных інтрыгаў [[Іосіф Сямашка|Ёсіфа Сямашкі]] новапаўсталая (незацьверджаная Рымскім Апостальскім Пасадам) ярархія Ўніяцкай Царквы ў Расейскай імпэрыі падпісала акт царкоўнага злучэньня з Расейскай Праваслаўнай Царквой.
 
Акт царкоўнага злучэньня падпісалі [[Расейская Праваслаўная Царква Маскоўскага Патрыярхату]] і [[Расейская Праваслаўная Царква за граніцай (РПЦЗ)]]. [[17 траўня]] [[2007]] годзегоду адпаведны акт аб кананічных зносінах падпісалі патрыярх [[Алексій II]] і ПершагерархПершаярарх РПЦЗ мітрапаліт Лаўр ў храме Хрыста Збаўцы ў [[Масква|Маскве]].
 
[[Катэгорыя:Гісторыя хрысьціянства]]
[[Катэгорыя:Усходнія Каталіцкія Цэрквы]]
[[Катэгорыя:Хрысьціянства ў Беларусі]]
[[Катэгорыя:Грэка-каталіцкая царква на Беларусі]]
 
[[be:Царкоўная унія]]