Жан-Люі-Эбэнэзэр Рэнье: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Жыцьцяпіс: артаграфія
д →‎Жыцьцяпіс: артаграфія
Радок 37:
У войску, сабраным [[Вайна 1812 году|супраць Расеі]], Рэнье ўзначаліў 7-ы корпус, які складаўся з 20 000 саксонцаў і францускай дывізіі [[П’ер Франсуа Жазэф Дзюрут|Дзюрута]]. Ягоным прызначэньнем было ўтрыманьне на скрайнім правым крыле, на [[Літва|Літве]] і [[Валынь|Валыні]], наступальных дзеяньняў расейскай 3-й Заходняй арміі пад даводзтвам генэрала [[Аляксандар Тармасаў|Тармасава]]. Неўзабаве пасьля пачатку вайсковых дзеяньняў саксонская брыгада [[Генрых Хрысьціян Магнус Кленгель|Кленгеля]] трапіла ў палон [[Бітва пад Кобрынем (1812)|пад Кобрынем]]; Рэнье фарсіраваным маршам намагаўся падысьці на дапамогу Кленгелю, аднак спазьніўся і адышоў на Слонім. Пасьля гэтага Напалеон падпарадкаваў Рэнье аўстрыйскаму корпусу [[Карл Філіп цу Шварцэнбэрг|князя Шварцэнбэрга]]. Удваёх яны разьбілі Тармасава [[Бітва пад Гарадзечнай|пад Гарадзечнай]] і падышлі да ракі [[Стыр]]; але калі ў верасьні папаўненьне адмірала [[Павал Чычагоў|Чычагова]] павялічыла расейскае войска да 60 000 чалавек, аўстрыйска-саксонскі корпус адышоў за [[Паўднёвы Буг]]. Увосені 1812 року генэрал [[Фабіян Готліб фон Остэн-Сакен|Остэн-Сакен]], пераняўшы даводзтва над расейскім войскам на Валыні, спыніў аўстрыйцаў у бітве пад [[Ваўкавыск]]ам, пазбавіўшы Напалеона дапамогі з боку сьвежых сілаў, што ў значнай ступені паспрыяла канчатковай паразе французаў.
 
Адышоўшы да Варшавы разам з асноўнымі сіламі французаў, Шварцэнбэрг і Рэнье напрыканцы студзеня 1813 року падзяліліся: аўстрыйцы накіраваліся ў [[Галіцыя|Галіцыю]], 7-ы корпус Рэнье — да [[Каліш]]у, дзе 13 лютага былбыў нагнаны корпусам генэрала [[Фэрдынанд фон Вінцынгеродэ|Вінцынгеродэ]] і, атрымаўшы значныя страты, адышоў да [[Дрэздэн]]у, а пасьля ў [[Парыж]].
 
Па [[Бітва пад Лютцэнам (1813)|бітве пад Лютцэнам]] яму ізноў даручанае даводзтва над 7-м корпусам, зь якім ён прыбыў да [[Баўцэн]]у напрыканцы [[Бітва пад Баўцэнам|бітвы]] і пасьля перасьледаваў [[Вайна шостай кааліцыі|хаўрусьнікаў]] да [[Райхенбах]]у.