Чэрчыль (танк): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
HK-47 (гутаркі | унёсак)
HK-47 (гутаркі | унёсак)
Радок 93:
Другое значнае паляпшэнне ў дызайне Чэрчыля было стварэньне мадэфікацыі Mark VII, які упершыню быў скарыстаны пад час [[Высадка ў Нармандыі|высадкі ў Нармандыі]] ў 1944 годзе. Mark VII палепшыў і без таго цяжкую браню Чэрчыля. На ім было ўсталявана больш шырэйшае шасі і 75 мм гармата (якія была ўведзена на Mark VI). Гэты варыянт танка (Mark VII ці A22F), служыў далей на працягу ўсёй астатняй вайны і быў у 1945 годзе пераіменаваны ў A42.
Чэрчыль быў вядомы сваёй універсальнасцю і выкарыстоўваліся ў шматлікіх роляў адмыслоўца.
 
== Апісаньне канструкцыі ==
 
«Чэрчыль» з'яўляўся танкам клясічнай кампаноўкі. Маторна-трансмісійнае аддзяленне разьмяшчалася ў кармавой частцы танка, баявое аддзяленьне знаходзілася ў сярэдняй частцы, а аддзяленне кіраваньня — у лэбавай. Экіпаж танка складаўся з пяці чалавек: камандзіра танка, наводчыка і зараджалага, якія знаходзіліся ў баявой вежы і механіка-кіроўцы з кулямётчыкам (які на танках мадыфікацыі Mk I выконваў функцыю наводчыка і зараджалага гаўбіцы).
 
=== Корпус і браняваньне ===
 
Баявая вежа «Чэрчыля» — трохмясцовая, шасьціграневая, блізкай да прастакутнай, у пляне формы. Канструкцыя вежы змянялася падчас вытворчасці танка : на «Чэрчылях» мадыфікацый Mk I, Mk II, Mk IV, Mk V, Mk VI — суцэльналітая; Mk III — зварная з катаных бранявых пліт; Mk VII і Mk VIII — змешаная, з суцэльналітымі вертыкальнымі сценкамі, да якіх прыварваўся дах з валеных бронелістоў. Вежы танкаў мадыфікацый Mk III і наступных адрозніваліся ад Mk I і Mk II павялічаным памерам (першыя вежы былі круглявай формы, што забяспечвае дастатковую прастору для месцавання адносна невялікай 2-цалевай гарматы), але іх форма і кампаноўка заставаліся нязменнымі.
 
Лоб, барты і карма вежы — вертыкальныя. Лоб вежы меў таўшчыню ў 102 мм на танках мадыфікацый Mk I — Mk VI і ў 152 мм на Mk VII і Mk VIII. Барты і карма вежы мелі таўшчыню ў, адпаведна, 76 і 95 мм. Дах вежы на танках усіх мадыфікацый меў таўшчыню ў 20 мм. Вежа ўсталявана на падвежавай скрынцы на шарыкавай апоры, кручэньне вежы ажыццяўлялася пры дапамозе электрычнага прывада, энергія для якога паступала ад прыводнага галоўным рухавіком гэнератара. Пры непрацуючым рухавіку, паварот вежы мог ажыццяўляцца ўручную пры дапамозе шрубавога мэханізму. Вежа мела круцельную падложку, падвешаную да яе. Для пасадкі і высадкі экіпажа служылі два двухстворкавых люка ў даху вежы, асобны для зараджалага на правым боку вежы і для камандзіра і наводчыка — на левым боку. Таксама ў бартах у кармавой частцы танка меліся порты для стральбы з асабістай зброі.
 
=== Узбраенне ===
 
Ў вежы «Чэрчылей» мадыфікацыі Mk I і ў лэбавай частцы корпуса мадыфікацыі Mk II усталёўвалася 40-мм танкавая гармата [[QF 2 pounder Mk IX]]. Даўжыня ствала гарматы складала 52 калібра (2080 мм), пачатковая хуткасць снарадаў розных тыпаў — ад 790 да 850 м/с. Гармата месцавалася на цапфах у спаранай з кулямётам усталёўцы і мела куты вертыкальнага навядзення ад -15 да +20°. Вертыкальнае навядзенне ажыццяўлялася ўручную, пампаваннем гарматы пры дапамозе плечавага ўпора, а гарызантальная — паваротам вежы. Для навядзення гарматы выкарыстоўваўся прыцэл № 30, мелы павелічэнне 1,9х і поле зроку 21°.
 
Боекамплэкт 40-мм гарматы складаў 150 унітарных стрэлаў, кладка для боекамплекта месцавалася па баках баявога аддзялення. «Чэрчыля», як з 40-мм, так і з 57-мм гарматай забяспечваліся, як правіла, вылучна [[бранябойны снарад|бранябойнымі снарадамі]], [[аскепкавы снарад|аскепкавыя снарады]] да гэтых гармат выпускаліся з 1942 года, аднак танкі імі амаль не камплектаваліся (у некаторых крыніцах згадваецца, што 40-мм аскепкавыя снарады практычна не выкарыстоўваліся экіпажамі з-за вельмі малога зарада выбуховага рэчыва і, як следства, вельмі нізкай эфектыўнаьсці <ref>D. Fletcher - The Great Tank Scandal. British Armour in the Second World War</ref>). У [[СССР]] з другой паловы 1942 года выпускаліся аскепкавыя снарады ўласнай распрацоўкі да гарматы [[QF 2 pounder]] (па тэхпрацэсе 37-мм зенітных снарадаў), таксама вядома пра выкарыстанне ў СССР з таго ж перыяду 57-мм аскепкавых снарадаў.
 
Асноўным узбраеннем «Чэрчылей» мадыфікацый Mk III і Mk IV з'яўлялася 57-мм танкавая гармата [[QF 6 pounder]], мадыфікацыі Mk III ці Mk V. Гармата мадыфікацыі Mk III мела даўжыню ствала 43 калібра (2451 мм), а мадыфікацыя Mk V мела даўжыню ствала 50 калібраў (2850 мм) і абсталёўвалася [[Дульны тормаз|дульным тормазам]]. Гармата мацавалася на цапфах і наводзілася ў вертыкальнай плоскасьці пры дапамозе шрубавога мэханізму. Куты вертыкальнага навядзення складалі ад -12,5 да +20°. Для навядзення прылады выкарыстоўваўся прыцэл № 39 Mk IIS (павелічэнне 1,9х, поле зроку 21°) з гарматай мадыфікацыі Mk III і прыцэл № 39 Mk IV (павелічэнне 3х, поле зроку 13°) з гарматай мадыфікацыі Mk V. Боекамплект 57-мм гарматы складаў 84 [[унітарны стрэл|унітарных стрэлу]], як правіла толькі з [[бранябойны снарад|бранябойнымі снарадамі]]. Боекамплект месцаваўся ў стеллажных кладках, якія знаходзіліся ў лэбавых кутах баявога аддзялення.
 
«Чэрчылі» мадыфікацый Mk VI і Mk VII у якасьці асноўнага ўзбраення атрымалі 75-мм гармату [[OQF 75 mm]], якая мела даўжыню ствала 36,5 калібраў (2737 мм). Балістычна гарматы была ідэнтычна амерыканскай гармаце M3 і выкарыстоўвала той жа асартымент боепрыпасаў. Гармата месцавалася ў аналягічнай [[QF 6 pounder]] усталёўцы. Навядзенне ажыццяўлялася пры дапамозе прыцэла № 50х3, мелага павелічэнне 3х і поле зроку 13°. Боекамплект 75-мм гарматы складалі 84 унітарных бранябойных і аскепкава-фугасных стрэлаў, кладка боекамплекта размяшчалася аналягічна танкам з 57-мм гарматай.
 
=== Сродкі назірання і сувязі ===
 
Для назіраньня за полем бою, «Чэрчыль» абсталёўваўся перыскапічнымі назіральнымі прыборамі «Вікерс» Mk IV, якія забяспечвалі кругавы агляд. Дзвюма з іх распалагаў механік-кіроўца, яшчэ адным — стралок з курсавога кулямёта/гаўбіцы. Тры гэтых [[перыскоп|перыскопа]] размяшчаліся ў лэбавай частцы падвежавага ліста. Яшчэ чатыры месцаваліся ў даху вежы, па адным перыскопу мелі наводчык і зараджалы, а яшчэ два знаходзіліся ў камандзірскай вежцы. Механік-кіроўца таксама меў у сваім распараджэнні круглы назіральны люк у верхняй лэбавай бронепліце, які зачыняўся бранявым вечкам.
 
Для вонкавай сувязі, танк абсталёўваўся сімплекснай КХ/УКХ-радыёстанцыяй мадэлі № 19, забяспечвалай далёкасьць сувязі ў КХ-дыяпазоне да 15 км у тэлефонным і да 32 км — у тэлеграфным рэжыме і ва ЎКХ-дыяпазоне — да 1 км у тэлефонным рэжыме. Радыёстанцыя месцавалася ў кармавой нішы вежы, абслугоўваньне яе ажыццяўляў зараджалы. Для ўнутранай сувязі служыла ўбудаванае ў радыёстанцыю тэлефонная перагаворная прылада на ўсіх пецярых чальцоў экіпажа.
 
=== Рухавік і трансмісія ===
 
На ўсіх мадыфікацыях «Чэрчыля» ўсталёўваўся гарызантальна-апазітны 12-ці цыліндравы чатырохтактны [[карбюратарны рухавік]] вадзянога астуджэння мадэлі «Бедфорд» Twin-Six. Маючы працоўны аб'ём у 21 237 см³, гэты рухавік развіваў максімальную магутнасць у 350 [[Конская сіла|к.с.]]і цяге каля 1300 Н · м пры 2200 аб/хв. Рухавік усталёўваўся ў маторным аддзяленні ўздоўж падоўжнай восі танка. З паліўных бакаў, агульнай ёмістасцю ў 828 літраў, шэсць усталёўваліся ў маторным аддзяленні паабапал рухавіка, а яшчэ адзін, здымны, разьмяшчаўся знадворку, па-за бранявым корпусам. Два радыятара сістэмы астуджэньня рухавіка размяшчаліся па абодвух яго баках. З-за шчыльнай кампаноўкі маторнага аддзялення, паветраныя фільтры рухавіка былі вынесены ў баявое аддзяленне.
 
Трансмісія «Чэрчыля» таксама не зведала змен падчас вытворчасці танка. У яе склад уваходзілі:
* аднадыскавая галоўная [[фрыкцыённая муфта]] сухога трэньня вытворчасці Borg & Beck, усталяваны на рухавіку;
* чатыроххуткасная механічная каробка перадач Merrit-Brown H41, аб'яднаная ў агульным корпусе з механізмам заваротку;
* механізм заваротку, які складаўся з [[дыферэнцыял|дыферэнцыяла]], двух плянетарных механізмаў і барабанных тармазоў;
* барабанныя галоўныя тармазы;
* плянетарныя бартавыя перадачы, што размяшчаліся ўсярэдзіне вядучых колаў.
 
Кіраванне фрыкцыённай муфтай (фрыкцыёнам), механізмам заваротку і тармазамі ажыццяўлялася пры дапамозе гідраўлічных сэрвапрывадоў.
 
Дапаўняльна рухавік астуджаўся вентылятарам. Астуджальнае паветра трапляла ў маторны адсек праз рашоткі па баках, праз радыятары і праз маторны адсек (ад вентылятара). Астуджальны вентылятар дзьмуў паветра над каробкай перадач з задняй часткі корпуса. Пры адкрыцці перамычкі паміж баявым і маторным адсекамі гэты паветраны струмень мог быць скарыстаны для выдалення дыму, якія ўтвараўся пры стральбе з гарматы.
 
Паколькі рухавік Чэрчыля заставалусянязменным то танк станавіўся ўсё павольней з кожнай мадэфікацыяй, дадатковая браня і ўзбраенне прыводзілі да таго што вага павялічылася, у той час Mk I я важыў 39 118 кг і Mk III важыў 39 626 кг, вага Mk VII складала 40 643 кг. Гэта прывяло да зніжэння максімальнай хуткасці танка ад свайго першапачатковага варыянту 26 км/г, да 20,5 км/г.
 
=== Хадавая частка ===
 
Хадавая частка з'яўлялася адной з характэрных асаблівасцяў «Чэрчыля», на якім гусенічная стужка, для падвышэння праходнасці, была зроблена ахопліваючай ўвесь корпус танка. З кожнага борта хадавая частка складалася з адзінаццаці здвоеных [[апорная коўзанка|апорных коўзанак]] дыяметрам 254 мм, вядучага кола і ляніўца. Падвеска апорных коўзанак — індывідуальная, спружынная. Вось кожнай коўзанкі мацавалася на балансіры, адным сваім канцом шарнірна якія мацаваліся да кранштэйна на корпусе танка, а іншым ўпіраліся ў замацаваную на кранштэйне спружыну. Першая і апошняя коўзанкі кожнага борта былі падняты з грунта і працавалі толькі пры пераадоленні танкам перашкод, а 2, 9 і 10 апорныя коўзанкі мелі скарочаны ход падвескі і працавалі галоўным чынам пры руху танка на мяккім грунце. Падтрымныя коўзанкі адсутнічалі, замест іх верхняя частка гусеніцы слізгала па адмысловых накіравальных. З-за вялікай колькасьці апорных коўзанак, танк можа працягваць рухацца нават пасля страты некаторых з іх.
 
Гусенічныя стужкі — адліваныя, бязгрэьневыя, цэвачнага зачапленьня, шырынёй 356 мм. На «Чэрчылі» ўжываліся гусеніцы двух тыпаў — з 70 тракаў з крокам у 211 мм ці з 72 тракаў з крокам у 202 мм. Роля накіравальных, на танкавых гусеніцах звычайна выконваймую іх грэбнем, тут выконвалі краі гусеніцы, па якіх апорныя коўзанкі каціліся, як па рэйках.
 
Трэба адзначыць што Чэрчыль досыць добра для танкаў свайго часу мог пераадольваць усялякія перашкоды на сваім шляху.
 
== Эксплюатанты ==