Чэрчыль (танк): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
HK-47 (гутаркі | унёсак)
HK-47 (гутаркі | унёсак)
Радок 77:
Першапачаткова распрацаваны перад раптоўным пачаткам [[Другая сусьветная вайна|Другой Сусьветнай вайной]] танк A20 (згодна пазначэння генеральнага штаба) павінен быў быць заменай для састарэлых танкаў пяхоты [[Matilda II]] і [[Valentine]]. У адпаведнасьці з брытанскай дактрынай танка пяхоты і заснаваны на чаканых запатрабаваньнях траншэйнай вайны (па прыкладу [[Першая сусьветная вайна|Першай сусветнай вайны]]), танк быў абавязаны быць здольным да зьнішчэньня перашкод пяхоты, такіх як калючы дрот, і мець магчымасьць да нападу на нерухомыя варожыя абарончыя пабудовы; у гэтых мэтах, вялікай хуткасьці і цяжкага ўзбраеньня не патрабавалася.
 
Танк павінен быў быць узброены хуткастрэльнай гарматай. Танк меў баявую вежу ад Мацільды і рухавіка ад танка [[Covenanter]]. Вежка з 60 мм брані павінна была абараніць ад нямецкіх 37-мілімятровых гармат. Праектаванне і будаўніцтва дэталей A20 было дадзена Белфасцкай будаўнічай верфі Harland and Wolff,на якой вырабілі чатыры танка А20 да чэрвеня 1940 года. Падчас будаўнічага перыяду ўзбраеньне было перагледжана, першапачатковая французская 75-мілімятровая гармата заменена на 3-цалевую гаўбіцу.
 
=== A22 ===
 
Пасля таго як Францыя была захоплена сцэнар траншэйнай вайны ў Паўночнай Еўропе стаў немагчымы, і дызайн танка быў перагледжаны згодна з вынікамі баёў у [[Польшча|Польшчы]] і [[Францыя|Францыі]]. Гэтыя новыя тэхнічныя патрабаванні, для новага праекта A22 ці Пяхотнага танка Марк IV, былі перададзены аўтамабіля будаўнічай фірме Vauxhall ў чэрвені 1940. [6]
 
У сувязі з нямецкім уварваннем, і тым што Злучаным Каралеўствам пад час эвакуацыі войскаў з Францыі была страчана большасць ваенных транспартных сродкаў, Ваеннае міністэрства вызначыла, што A22 павінен быў увайсці ў вытворчасць на працягу года. Да ліпеня 1940 года дызайн быў завершаны, і да снежня таго года былі скончаны першыя дасьведчаныя ўзоры танка; у чэрвені 1941 (амаль праз год як і было вызначана) першыя танкі А22 пачалі схадзіць з канвеера.
 
== Крыніцы ==