Пераклады Бібліі на беларускую мову: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎XX—XXI стагодзьдзі: артаграфія, стыль
Радок 25:
На працягу XVII—XIX стагодзьдзяў не было зроблена ніводнага перакладу на беларускую мову.
 
=== Пераклад Дзекуць-Малея ===
На пачатку [[1920-я|20-х рокаў]] XX стагодзьдзя [[Баптызм|баптысцкі]] прэсьбітар зь [[Берасьце|Берасьця]] [[Лукаш Дзекуць-Малей]] пераклаў на сучасную [[Беларуская мова|беларускую мову]] [[Эвангельле|чатыры Эвангельлі]], выдадзеныя «[[тарашкевіца]]й» цягам 1926—1930 рокаў. Пазьней свае паслугі перакладу прапанаваў [[Антон Луцкевіч]], і ў 1931 року выйшаў іх супольны пераклад [[Новы Запавет|Новага Запавету]] і [[Псалтыр|псальмаў]].
 
=== Пераклад Гадлеўскага ===
Наступны, камэнтаваны пераклад зроблены ксяндзом [[Вінцэнт Гадлеўскі|Вінцэнтам Гадлеўскім]] яшчэ да 1930 року, аднак супрацьстаяньне каталіцкіх уладаў дазволіла выдаць ягоныя «Čatyry Ewanelii i Apostalskija Dziei» [[лацінка]]й толькі ў 1938. Гадлеўскі пачаў працу над перакладам і [[Стары Запавет|Старога Запавету]], аднак загінуў падчас [[Вялікая Айчынная вайна|савецка-нямецкай вайны]] ад рук [[гестапа]]. Ягоную працу працягнуў [[Пётар Татарыновіч]], выдаўшы ў 1954 у Рыме камэнтаваныя «Sviatuju Evaneliju i Apostolskija Dziei», а ў 1974 — «Listy Sviatych Apostalau». Аднак іхнія пераклады моцна насычаныя [[палянізм]]амі.
 
=== Пераклад Станкевіча ===
[[Файл:Iryna Dubianieckaja ŭ kniharni «Ў».Jpg|міні|зьлева|[[Ірына Дубянецкая]] падчас лекцыі «Беларусь 1000 гадоў бяз Бібліі». Галерэя «Ў»]]
Першым, хто пераклаў усю Біблію на сучасную беларускую мову, стаў вядомы гісторык мовы, лексыкограф і дасьледнік беларускіх старадаўнасьцяў [[Янка Станкевіч]]. Выкананы ў супрацоўніцтве зь вельмі кваліфікаваным гэбраістам [[Майсей Гітлін|Майсеем Гітліным]], пераклад зроблены з арыгіналу<ref name="labadz_dubian">{{Спасылка|аўтар = Глеб Лабадзенка.|прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |cуаўтары = |дата публікацыі = 20 сакавіка 2012|url = http://labadzenka.by/?p=16729|загаловак = Ірына Дубянецкая: Беларусь 1000 гадоў жыве без Бібліі|фармат = |назва праекту = Блог Глеба Лабадзенкі|выдавец = |дата = 12 красавіка 2012|мова = |камэнтар = }}</ref> (Стары Запавет — з габрэйскай, Новы Запавет — з грэцкай моваў) і тэкстуальна не саступае ў даставернасьці пераўтварэньня клясычным перакладам. Ён, аднак перанасычаны [[дыялектызм]]амі і [[нэалягізм]]амі. Сьпярша ў 1970 року ў Нью-Ёрку быў выдадзены «Новы Закон», а ў 1973 — і ўся «Сьвятая Біблія», абедзьве тарашкевіцай.
 
=== Пераклад БПЦ ===
Варта згадаць пераклады арцыбіскупа [[БАПЦ]] [[Мікалай Мацукевіч|Мікалая (Мацукевіча)]] («Напрастольнае сьвятое Эвангельле» тарашкевіцай, Таронта, 1988), [[Ян Пятроўскі|Яна Пятроўскага]] («Гэнэзіс», 1984, «Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка», 1987, «Эвангельле паводле Сьв. Яна», 1991), [[Міхась Міцкевіч|Міхася Міцкевіча]], [[Анатоль Клышка|Анатоля Клышкі]] (Новы Запавет).
 
Напрыканцы XX стагодзьдзя распачала працу камісія [[Беларускі экзархат Расейскай праваслаўнай царквы|Беларускага экзархату Расейскай праваслаўнай царквы]], якая выдала па-беларуску Эвангельле. У яго аснову пакладзены досьвед царкоўнаславянскага тэксту [[Елізавецінская Біблія|Елізавецінскае Бібліі]].
 
=== Пераклад Сёмухі ===
У 2002 року ў [[Менск]]у выдадзеная поўная Біблія клясычным правапісам у перакладзе [[Васіль Сёмуха|Васіля Сёмухі]] пад рэдакцыяй місыянэра Юркі Рапецкага (Канада) і з дапамогай мітрапаліта [[БАПЦ|Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы]] [[Мікалай Мацукевіч|Мікалая]]. Асновай для ягонага перакладу стаў [[расейскі Сынадальны пераклад]] 1840 року. Сёмухаў пераклад вельмі багаты моўна, аднак крытыкуецца за «непрыкрытую вольнасьць у перакладзе цяжкіх месцаў, дыялектнае напісаньне біблейскіх імёнаў, нарэдка да страты іх запаветнай этымалёгіі»<ref name="katecheta" />; акрамя таго, дасьледчыца [[Ірына Дубянецкая]], доктар сакральнае філязофіі, заўважае, што крыніца перакладу — расейская Сынадальная Біблія — мае сама па сабе шмат тэкстуальных памылак<ref name="labadz_dubian" />.
 
=== Пераклад Чарняўскага ===
У 1968 року дабраславеньне на пераклад Бібліі ад [[Папа рымскі|Папы рымскага]] [[Павал VI (папа рымскі)|Паўла VI]] атрымаў ксёндз [[Уладзіслаў Чарняўскі]]<ref>{{Спасылка|аўтар = |прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |cуаўтары = |дата публікацыі = 16 лютага 2012|url = http://new.racyja.com/news/vyishau-novy-peraklad-biblii-na-belaruskuyu-movu|загаловак = Выйшаў новы пераклад Бібліі на беларускую мову|фармат = |назва праекту = |выдавец = [[Радыё Рацыя]]|дата = 12 красавіка 2012|мова = |камэнтар = }}</ref>. Ягоны пераклад ствараўся на аснове польскае «[[Біблія тысячагодзьдзя|Бібліі тысячагодзьдзя]]» з выкарыстаньнем тэкстаў лацінскай «[[Вульгата|Вульгаты]]», расейскага [[Расейскі Сынадальны пераклад|Сынадальнага перакладу]] і польскае [[Біблія Якуба Вуйка|Бібліі Якуба Вуйка]]. У 1995—1998 роках Уладзіслаў Чарняўскі перадаў рукапісы [[Антоні Бокун|Антонію Бокуну]], цяпер пастару пратэстанцкае царквы «[[Ян Прадвесьнік (царква)|Ян Прадвесьнік]]», які ў 1997 року зьдзейсьніў выданьне Кнігі Роду, у 1999 — Новага Запавету ў арыгінале і ў 2002 — [[Пяцікніжжа Майсеева|Пяцікніжжа]]<ref name="bartnicki75291">{{Спасылка|аўтар = а. Сяргей Сурыновіч.|прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |cуаўтары = |дата публікацыі = 7 красавіка 2012|url = http://bartnicki.livejournal.com/75291.html|загаловак = Біблія, што зачыніла стагоддзе…|фармат = |назва праекту = Блог Сяргея Сурыновіча|выдавец = [[LiveJournal]]|дата = 29 лютага 2012|мова = |камэнтар = }}</ref>.
 
=== Пераклад Беларускага Біблійнага таварыства ===
Антоні Бокун таксама дапамог наладзіць кантакты прадстаўнікоў [[Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь|Беларускага Біблійнага таварыства]] з ксяндзом Чарняўскім. Пазьней да гэтае справы далучыліся айцец [[Андрэй Абламейка]] і айцец [[Сяргей Гаек]]<ref>{{Спасылка|аўтар = Сяргей Абламейка.|прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |cуаўтары = |дата публікацыі = 29 сьнежня 2001|url = http://archive.svaboda.org/programs/symbal/2001/12/20011229045622.asp|загаловак = Які будзе лёс перакладу Бібліі айца Ўладыслава Чарняўскага?|фармат = |назва праекту = Сымбаль веры|выдавец = [[Радыё «Свабода»]]|дата = 26 красавіка 2012|мова = |камэнтар = }}</ref>. Незадоўга да сваёй сьмерці, пры канцы 2001 року, Уладзіслаў Чарняўскі перадаў Біблійнаму таварыству правы на выданьне ўласных рукапісаў. Дасьледчыкі таварыства распачалі іх дапрацоўку і набор рукапісаў, і ўжо ў 2003 року выйшла новае выданьне Новага Запавету. Цягам наступных рокаў вялася праца па рэдагаваньні тэксту поўнае Бібліі, да якое былі прыцягнутыя навукоўцы-лаціністы Жанна Некрашэвіч-Кароткая і Тацяна Федасеева. Падчас іхняе працы тэкст Чарняўскага зьвяраўся з [[Новая Вульгата|Новай Вульгатай]], быў набліжаны да сынадальнага перакладу і пазбавіўся дыялектызмаў з гаворак Гарадзеншчыны і Валожыншчыны, дзе Ўладзіслаў Чарняўскі нарадзіўся і мешкаў значную частку жыцьця<ref name="bartnicki75291" />.
 
Выданьне поўнае «Бібліі» паводле тэксту Ўладзіслава Чарняўскага адбылося напачатку 2012 року [[Наркамаўка|афіцыйным правапісам]]. Пераклад Біблійнага таварыства стаў першым беларускім выданьнем, якое мае спасылкі на паралельныя месцы ў Бібліі і мапы тагачасных дзяржаваў і мясьцінаў; тэкст у квадратных дужках, які, хоць і адсутнічае ў старажытных грэцкіх рукапісах Новага Запавету, аднак утрымліваецца ў г. зв. «Тэкстах большасьці»; у канцы дададзены невялічкі тлумачальны слоўнік паняткаў, якія могуць быць незразумелыя сучаснаму чытачу. Назвы, нумарацыя і разьмяшчэньне кніг Бібліі пададзеныя паводле заходняе традыцыі; нумарацыя псальмаў падвойная: у дужках падаецца нумар паводле [[Сэптуагінта|Сэптуагінты]]<ref>{{Спасылка|аўтар = |прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |cуаўтары = |дата публікацыі = 10 красавіка 2012|url = http://news.tut.by/society/283566.html|загаловак = Издана первая Библия на современном белорусском языке|фармат = |назва праекту = Грамадства|выдавец = [[TUT.BY]]|дата = 12 красавіка 2012|мова = ru|камэнтар = }}</ref>. Варыянт перакладу Біблійнага таварыства крытыкуе каталіцкі сьвятар [[Сяргей Сурыновіч]], які таксама займаецца праблематыкай беларускіх перакладаў Бібліі. Хібамі выданьня ён лічыць непасьлядоўнасьць трансьлітарацыі і перакладу уласныхўласных імёнаў і геаграфічных назваў, а таксама пазбаўленьня перакладу індывідуальнасьці праз залішняе выкарыстаньне літаратурнай лексыкі (у адрозьненьне ад гутарковай мовы ксяндза Чарняўскага) і, як вынік, ускладненьня чытаньня канчатковага варыянту тэксту<ref name="bartnicki75291" />.
 
=== Іншыя пераклады ===
Варта згадаць пераклады арцыбіскупа [[БАПЦ]] [[Мікалай Мацукевіч|Мікалая (Мацукевіча)]] («Напрастольнае сьвятое Эвангельле» тарашкевіцай, Таронта, 1988), [[Ян Пятроўскі|Яна Пятроўскага]] («Гэнэзіс», 1984, «Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка», 1987, «Эвангельле паводле Сьв. Яна», 1991), [[Міхась Міцкевіч|Міхася Міцкевіча]], [[Анатоль Клышка|Анатоля Клышкі]] (Новы Запавет).
 
=== Праблемы розных перакладаў ===
* розныя правапісы («[[станкевічанка]]»<ref name="labadz_dubian" />, «[[тарашкевіца]]», «[[наркамаўка]]»)
* розныя варыянты назваў («Паводле Іоана сьв. Эвангельле», «Сьвятое Дабравесьце паводле Іаана», «Паводле Яна сьв. Эвангельле», «Сьвятое Эвангельле паводле Яна», «Эвангеля паводле Яана», «Паводле Яна Сьвятое Дабравесьце», «Паводля сьв. Яна Эвангеле», «Эванэлія паводля сьв. Яна» і да т. п.<ref name="dubian" />)