Божае Нараджэньне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (гутаркі | унёсак)
д робат выдаліў: ik:Krismasi (deleted)
W (гутаркі | унёсак)
д +нутраная спасылка
Радок 41:
Сьвяту Божага Нападжэньня папярэднічае [[Адвэнт]] — літургічны пэрыяд падрыхтоўкі да Божага Нараджэньня. Адвэнт мае падвойны характар. Гэта час падрыхтоўкi да ўрачыстасьцi Нараджэньня Пана, калi ўзгадваецца першае прыйсьце Хрыста, а таксама час, калi вернікі скiроўваюць свае думкi да другога прыйсьця Хрыста на сканчэньнi вякоў. Такім чынам, адвэнт — гэта час радаснага чаканьня. Пэрыяд адвэнту падзяляецца на дзьве часткi: першая мае эсхаталягічны характар, а другая прысьвечаная непасрэднай падрыхтоўцы да Божага Нараджэньня. Дзень [[17 сьнежня]] зьяўляецца мяжой гэтага падзелу. Адвэнт у сьціслым сэнсе не зьяўляецца постам, пэрыядам пакаяньня. Гэта — час радаснага чаканьня Езуса.
 
Адвэнт завяршае вігілійная вячэра, якая пачынаецца на зьмярканьні [[24 сьнежня]]. У кожным доме рыхтуецца накрыты стол, за якім зьбіраецца ўся сям’я. На стале мусяць знаходзіцца найбольш смачныя посныя стравы, сярод якіх абавязковае мае быць крупяная [[каша]] — куцьця. Звычай вігілійнай вячэры зьявіўся ў Беларусі ў [[18 стагодзьдзе|ХVІІІ ст.]]
 
Вігілійную вячэру распачынаюць зь дзяленьня аплаткай — прэсным белым хлебам, загадзя асьвечаным. Аплатка — гэта сымбаль Хрыста. Перад вячэрай пры сьвятле зьнічкі, што сымбалізуе бэтлеемскую зорку, чытаюць урывак з Эвангельля паводле сьвятога Лукі, у якім апісваецца нараджэньне Езуса ў Бэтлееме.