Георгі Штыхаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
Радок 1:
'''Гео́ргі Васі́льевіч Шты́хаў''' ([[14 ліпеня]] [[1927]], вёска [[Старая Беліца]], [[Гомельскі раён]]) — беларускі археоляг, гісторык. Доктар гістарычны навук ([[1983]]), прафэсар ([[1989]]). Ляўрэат [[Дзяржаўная прэмія Беларусі|Дзяржаўнай прэміі Беларусі]] ([[1991]]).
 
== Біяграфія ==
Скончыў [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт]] ([[1956]]). 3 [[1962]] працаваў навуковым супрацоўнікам, ад [[1981]] загаднікам сэктару, з [[1988]] загаднікам аддзелу зонаў новабудоўляў, а ад [[1993]] загаднікам аддзелу археалёгіі і гісторыі Полацкай зямлі [[Інстытут гісторыі НАН Беларусі|Інстытуту гісторыі]] [[НАН Беларусі]].
 
Вывучае [[курган]]авыя могільнікі раньняга сярэднявечча паўночнай і цэнтральнай [[Беларусь|Беларусі]], старажытныя [[горад|месты]] Полацкай зямлі. 3 [[1982]] узначальвае стала дзеючую экспэдыцыю па дасьледаваньні старажытнага [[Менск]]у. Кіраваў экспэдыцыямі па вывучэньні [[Полацак|Полацку]], [[Віцебск]]у, [[Заслаўе|Заслаўя]], [[Барысаў|Барысава]], [[Лукомаль|Лукомля]], [[Лагойск]]у, [[Копысь|Копысі]].<ref>{{Літаратура/Гістарыяграфія гісторыі Беларусі|к}} С. 270.</ref>.
 
Упершыню правёў шырокае вывучэньне шэрагу [[места]]ў, працягнуў дасьледаваньне Полацку, Менску, Копысі, вызначыў гарадзішча старажытнага Барысава. Правёў раскопкі паселілішча на Менцы. Вывучаў пасады Полацку, Віцебску, Заслаўя, Лукомля. Раскапаў больш за 300 курганоў Полацкай зямлі. Вывучаў могільнікі 3-й чвэрці 1-га тысячагодзьдзя н. э., якія сінхронныя гарадзішчам [[банцараўская культура|банцараўскай культуры]]. Зрабіў выснову, што гістарычным ядром Полацкай зямлі зьяўлялася [[Падзьвіньне]]. Дасьледаваў старажытную скульптуру ([[шклоўскі ідал]] [[9 стагодзьдзе|9 ст.]]), дробную плястыку [[места]]ў Полацкай зямлі, скарбы срэбраных і залатых рэчаў (Полацкія [[11 стагодзьдзе|11]]—[[12 стагодзьдзе|12 стст.]], Гараўлянскія [[11 стагодзьдзе|11 ст.]]).
Радок 11 ⟶ 12:
Падрыхтаваў 2 доктары і 19 кандыдатаў навук. Узначальваў Беларускую асацыяцыю ахвяраў палітычных рэпрэсіяў ([[1992]]—[[1994]]).
 
== Бібліяграфія ==
Ляўрэат [[Дзяржаўная прэмія Беларусі|Дзяржаўнай прэміі Беларусі]] [[1991]] [[год|року]].
* Археологическая карта Беларуси. — Вып. 2. — Мн., 1971;
* Ажываюць сівыя стагоддзі. — Мн., 1974.
* Древний Полоцк: IX—XIII вв. — Мн., 1975.
* Города Полоцкой земли (IX—XIII вв.). — Мн., 1978.
* Крывічы: Па матэрыялах раскопак курганоў у Паўночнай Беларусь — Мн., 1992.
* Старажытныя дзяржавы на тэрыторыі Беларусі. — Мн., 1999.
* Галасы далёкіх продкаў. — Мн., 1968.
* Города Белоруссии по летописям и раскопам (IX—XIII вв.). — Мн. 1975.
* Гісторыя Беларусі: ад старажытных часоў да канца XIII ст. Вучэб. дапам. — Мн., 1994.
* Гісторыя Беларусі у сярэднія вякі: Мн., 1996.
* Гісторыя Беларусі ў сярэднія вякі: Падручнік для 6-га кл. агульнаадукацыйнай школы. — Мн.: Народная асвета, 2001.
* Мінск — сталіца ўдзельнага княства Полацкай зямлі // Гісторыя Мінска. — Мн., 2006.
 
== Крыніцы ==