Плынь сьвядомасьці: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д linking
Радок 1:
'''Плынь сьвядомасьці''' — прыём у літаратуры [[20 стагодзьдзе|XX ст.]] пераважна [[мадэрнізм|мадэрнісцкага]] кірунку, які непасрэдна ўзнаўляе душэўнае жыцьцё, перажываньні, асацыяцыі, які прэтэндуе на непасрэднае ўзнаўленьне мэнтальнага жыцьця [[сьвядомасьць|сьвядомасьці]] пасродкам счапленьня ўсяго вышэй згаданага, а таксама нелінейнасьці, абарванасьці сынтаксыса.
 
Тэрмін «плынь сьвядомасьці» належыць амэрыканскаму філёзафу-ідэалісту [[Ўільям Джэймз|Ўільяму Джэймзу]]: сьвядомасьць — гэта плынь, рака, у якой думкі, пачуцьці, успаміны, раптоўныя асацыяцыі перабіваюць адна адну і дзівачна, «нелягічна» пераплятаюцца («Асновы псыхалёгіі», [[1890]]). «Плынь сьвядомасьці» часта ўяўляе сабой апошнюю ступень, крайнюю форму «ўнутранага маналёга», у ім аб'ектыўныя сувязі з рэальным асяродзьдзем нярэдка цяжка аднавімыя.