Пётар Татарыновіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.6.4) (робат зьмяніў: be:Пётр Станіслававіч Татарыновіч; касмэтычныя зьмены
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
→‎Біяграфія: выпраўленьне спасылак
Радок 31:
З прычыны хваробы ([[сухоты]]) у [[1939]] быў часова звольнены ад сваіх абавязкаў. У [[1940]] уцёк з-пад савецкага арышту ў зону нямецкай акупацыі.
 
Быў запршаны разам зь іншым беларускім духавенствам [[15 сьнежня]] [[1941]] году на канфэрэнцыю школьных інсьпектараў, што абывалася ў Менскім гарадскім тэатры (сёньня — [[тэатар імя Янкі Купалы]]). Кс. Татарыновіч прыйшоў на яе ў звычайным касьцюме. Разам з [[Антон Шукелойць|Антонам Шукелойцям]], Адамовічам, Савёнкам, Сянкевічам ён заняў месцы на галёрцы, а не ў першым шэрагу зь іншымі сьвятарамі. Пад час выкананьня нямецкага гімну беларускія ксяндзы ўзьняліся, але не выцягнулі рукі. Адразу пасьля заанчэньня канфэрэнцыі кс. [[Станіслаў Глякоўскі|Глякоўскі]] і [[Дзяніс Малец|Малец]] былі арыштаваныя [[СД]]. Татарыновіча пасьпелі схаваць людзі з каталіцкага камітэту (яго выратаваў цывільнае ўбраньне і знаходжаньне на галёрцы) і назаўтра пераправілі ў [[Баранавічы]]. Неўзабаве адтуль зьехаў у Варшаву.
 
Жыў у [[Варшава|Варшаве]], дзе выкладаў рэлігію ў беларускай школе і працаваў пробашчам напачатку ў касьцёле сьв. Марціна, а потым у касьцёле айцоў базыльянаў. У [[1943]] г. працаваў рэфэрэнтам культуры і асьветы ў Беларускім камітэце.