Пружаншчына ў міжваеннай Польшчы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д вікілінкі
д →‎Адукацыя: асобная сэкцыя
Радок 15:
У Пружане працавала [[Пружанская настаўніцкая сэмінарыя імя Тадэвуша Касьцюшкі|настаўніцкая сэмінарыя]] і некалькі гімназіяў, сярод якіх вылучалася гуманітарная [[Гімназія імя Адама Міцкевіча (Пружаны)|Дзяржаўная гімназія імя Адама Міцкевіча]].
 
=== Сфэра паслуг ===
Дзеля абслугоўваньня жыхароў, якія недастаткова ведалі польскай мовай, дзейнічалі бюро просьбаў і прашэньняў, якія афармлялі заявы ў розныя ўстановы. У 1933 року такія паслугі аказвалі 10 жыхароў Пружаны і жыхар вёскі [[Шані]] М. Засім. Дзякуючы наяўнасьці фотамайстэрняў да нашага часу захавалася вялікая колькасьць здымкаў польскага пэрыяду. Да сярэдзіны 1930-х у Пружане было 7 [[Гатэль|гатэляў]], якія знаходзіліся ў цэнтры, непадалёк ад Рынкавай плошчы. На [[Вуліца Шырмы (Пружаны)|вуліцы Дамброўскага]] стаялі гатэлі «Парыскі» (вул. Дамброўскага, 3), «Беластоцкі» (вул. Дамброўскага, 8), «Віленскі» (вул. Дамброўскага, 9), «Кракаўскі» (вул. Дамброўскага, 11), «Варшаўскі» (вул. Дамброўскага, 52). На [[Вуліца Кобрынская (Пружаны)|вуліцы Кобрынскай]], 4 стаяў гатэль «Цэнтральны»; на [[Вуліца Савецкая (Пружаны)|вуліцы Пацэвіча]], 9 — яшчэ адзін «Варшаўскі».