Гайдэльбэрскі ўнівэрсытэт: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
крыніца — http://be.wikipedia.org/wiki/Гейдэльбергскі_ўніверсітэт?oldid=992114
 
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Радок 27:
== Заснаваньне ==
[[Выява:Uni-Heidelberg Aula.jpg|thumb|left|220px|Актавая заля ўнівэрсытэта]]
Ён быў заснаваны курфюрстам Рупрэхтам I з дазваленьня рымскага папы [[Урбан VI|Урбана VI]] ў 1386 годзе, каб даць яго разрозьненым валадарствам, Пфальцу на Райне, цэнтру духоўнага жыцьця, прыцягнуць замежнікаў і выхоўваць царкоўных дзеячаў і дзяржаўных чыноўнікаў ва ўласнай краіне. Падаплёкай утварэньня ўнівэрсытэта стаў Вялікі заходні раскол каталіцкай царквы: выпускнікі [[Сарбона|Сарбоны]], якія падпарадкоўваліся Авіньёнскаму папе [[Клімэнт VII|Клімэнту VII]], не маглі служыць у цэрквах Пфальца, што кіраваліся папам рымскім, таму ўзьнікла патрэбнасьць ва ўласнай тэалягічнай адукацыі. Першыя прафэсары ў [[Гайдэльбэрг]] прыехалі з [[Парыж]]а і [[Прага|Прагі]]. Рэктарам-заснавальнікам унівэрсытэта стаў [[МарсыліМарсыліюс Інгенскі]], прыхільнік наміналізму; наміналізм доўгі час выкладаўся ва ўнівэрсытэце ў выключным парадку.
 
На момант заснаваньне ён стаў чацьвёртым па старшынстве пасьля [[Балёнскі ўнівэрсытэт|Балёнскага]], [[Праскі ўнівэрсытэт|Праскага]] і [[Венскі ўнівэрсытэт|Венскага ўнівэрсытэтаў]] на тэрыторыі Сьвятой Рымскай імпэрыі і першым унівэрсытэтам на тэрыторыі сучаснай Нямеччыны.
 
Устаноўчыя граматы датаваныя 1 кастрычнікам 1386 г. 18 кастрычніка таго ж году адбылася царкоўная імша, якая адкрыла сьцены ўнівэрсытэта, а на наступны дзень пачаліся заняткі. У той жа дзень была атрыманая і срэбная ўнівэрсытэцкая пячатка, адбітак якой зьяўляецца лягатыпам унівэрсытэта.
 
== Факультэты ==