Валынцы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Валынцы перанесеная ў Валынцы (неадназначнасьць): для колішняга мястэчка
 
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
{{Іншыя значэньні}}
#перанакіраваньне [[Валынцы (неадназначнасьць)]]
{{Мястэчка
| Назва = Валынцы
| Назва ў родным склоне = Валынцаў
| Краіны = Беларусі
| Герб =
| Сьцяг =
| Адміністрацыйная адзінка = Вобласьць
| Назва адміністрацыйнай адзінкі = [[Віцебская вобласьць|Віцебская]]
| Адміністрацыйная адзінка2 = Раён
| Назва адміністрацыйнай адзінкі2 = [[Верхнядзьвінскі раён|Верхнядзьвінскі]]
| Сельсавет =
| Кіраўнік =
| Імя кіраўніка =
| Плошча =
| Вышыня =
| Колькасьць насельніцтва =
| Год падліку насельніцтва =
| Шчыльнасьць насельніцтва =
| Колькасьць двароў =
| Тэлефонны код = +375 2151
| Паштовы індэкс =
| Аўтамабільны код =
| Выява = Vałyncy. Валынцы (N. Orda, XIX).jpg
| Апісаньне выявы = Касьцёл і кляштар дамініканаў. [[Напалеон Орда|Н. Орда]], [[XIX стагодзьдзе|XIX ст.]]
| Шырата паўшар'е = паўночнае
| Шырата градусаў = 55
| Шырата хвілінаў = 42
| Шырата сэкундаў = 28
| Даўгата паўшар'е = усходняе
| Даўгата градусаў = 28
| Даўгата хвілінаў = 11
| Даўгата сэкундаў = 9
| Пазыцыя подпісу на мапе =
| Водступ подпісу зьлева =
| Commons = Category:Vałyncy
| Сайт =
| Колер = {{Колер|Беларусь}}
}}
'''Валынцы''' — вёска ў [[Беларусь|Беларусі]], на рацэ [[Дрыса (рака)|Дрыса]]. Цэнтар [[Валынецкі сельсавет|сельсавету]] [[Верхнядзьвінскі раён|Верхнядзьвінскага раёну]] [[Віцебская вобласьць|Віцебскай вобласьці]].
 
Валынцы — даўняе [[мястэчка]]<ref>{{Літаратура/Мястэчкі Беларусі (2010)|к}} С. 377.</ref> [[Полацкае ваяводзтва|гістарычнай Полаччыны]]. Некалі тут месьціўся дамініканскі кляштарны комплекс, адзін з найбольш заможных на [[Вялікае Княства Літоўскае|Літве]].
 
== Гісторыя ==
Упершыню Валынцы згадваюцца ў пач. [[XVII стагодзьдзе|XVII ст.]], калі [[Сьпіс каралёў польскіх|кароль]] і [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Стэфан Баторы]] перадаў паселішча [[Полацкі езуіцкі калегіюм|Полацкаму езуіцкаму калегіюму]] з мэтаю заснаваньня тут духоўнай сэмінарыі. Мясьціна ўваходзіла ў склад [[Полацкае ваяводзтва|Полацкага ваяводзтва]].
 
У [[XVIII стагодзьдзе|XVIII ст.]] Валынцы знаходзіліся ў валоданьні Забельскіх-Шчытаў, якія ў [[1716]] збудавалі непадалёк ад мястэчка драўляны касьцёл Сьв. Юр’я. У [[1731]] пры касьцёле пачаў дзейнічаць кляштар дамініканаў<ref>{{Літаратура/Каталіцкія храмы Беларусі (2008)|к}} С. 396.</ref>. У [[1746]] [[Сьпіс каралёў польскіх|кароль]] і [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Аўгуст Сас]] надаў мястэчку прывілей на рэгулярныя кірмашы<ref>Wołynce // {{Літаратура/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|8}} S. [http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_XIII/935 935].</ref>. Цягам [[1749]]—[[1766]]<ref name="kul397">{{Літаратура/Каталіцкія храмы Беларусі (2008)|к}} С. 397.</ref> айцы-дамініканы збудавалі пышны архітэктурны комплекс — мураваны касьцёл і кляштар з аптэкай (вядомы як Забельскі касьцёл паводле назвы суседняга фальварку), а таксама школу для шляхецкіх і мяшчанскіх дзетак. Кіраваў будовай вядомы віленскі архітэктар [[Ян Глаўбіц]]. Пры кляштары ўтварыўся першы ўва Ўсходняй Эўропе школьны тэатар<ref>Святлана Дзядзінкіна. [http://www.ng.by/ru/issues?art_id=27853 Чый летапіс цікавейшы?] // «Народная газета» № 28(5694), 9 сьнежня 2008.</ref>.
 
У выніку [[першы падзел Рэчы Паспалітай|першага падзелу Рэчы Паспалітай]] ([[1772]]) Валынцы апынуліся ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], у Дрысенскім павеце [[Віцебская губэрня|Віцебскай губэрні]]. З [[1813]] кляштар зьяўляўся рэзыдэнцыяй візітара (куратара навучальных установаў) Літоўскай правінцыі дамініканскага ордэна. Па ліквідаці [[Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква|Грэка-Каталіцкай Царквы]] ([[1839]]) мясцовыя вуніяты, не жадаючы далучацца да [[Маскоўскі патрыярхат|Маскоўскага патрыярхату]], перайшлі пад апеку касьцёла<ref name="kul397"/>. Неўзабаве расейскія ўлады ліквідавалі кляштар і зачынілі калегіюм. У [[1908]] і [[1912]] у мястэчку прайшлі сельскагаспадарчыя выставы.
 
[[1 студзеня]] [[1919]] згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Валынцы ўвайшлі ў склад [[БССР|Беларускай ССР]], аднак [[16 студзеня]] Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад [[РСФСР]]. У [[1924]] Валынцы вярнулі [[БССР]]. Неўзабаве бальшавікі зачынілі касьцёл і царкву.
 
У [[Другая сусьветная вайна|Другую сусьветную вайну]] Валынцы значна пацярпелі. Цягам [[1944]]—[[1950]] савецкія ўлады злачынна зьнішчылі помнік архітэктуры [[віленскае барока|віленскага барока]] — касьцёл Сьв. Юр’я і кляштар дамініканаў.
 
<center><gallery caption="Мястэчка на старых здымках" widths=150 heights=150 perrow="4">
Файл:Vałyncy. Валынцы (1914).jpg|Касьцёл
Файл:Vałyncy. Валынцы (1918).jpg|Касьцёл, з боку апсіды
Файл:Vałyncy. Валынцы (XX, I).jpg|Касьцёл, інтэр'ер
Файл:Vałyncy. Валынцы (XX).jpg|Царква
</gallery></center>
 
== Турыстычная інфармацыя ==
Дзейнічае краязнаўчы музэй імя Яна Чэрскага.
 
=== Выдатныя мясьціны ===
* Царква Сьвятых Барыса й Глеба
 
=== Страчаная спадчына ===
* Касьцёл Сьвятога Юр’я і кляштар дамініканаў (1749—1766)
 
== Крыніцы ==
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* {{Літаратура/Мястэчкі Беларусі (2010)}}
* {{Літаратура/Каталіцкія храмы Беларусі (2008)}}
* Wołyńce // {{Літаратура/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|8}} S. [http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_XIII/935 935].
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Vałyncy}}
 
{{Месты і мястэчкі гістарычнай Полаччыны}}
 
[[Катэгорыя:Населеныя пункты Верхнядзьвінскага раёну]]