Вільня: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выправіў некалькі памылак і састарэласьцяў
Радок 55:
 
== Месцазнаходжаньне й агульная характарыстыка ==
Знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы Летувы. Ляжыць на зьліцьці рэк [[Вільня (рака)|Вільні]] (''Vilnia'', ''Vilnelė'') й [[Вяльля|Вяльлі (Нярыс)]] (''Neris''), у 33 км ад мяжы зь Беларусьсю. Плошча 392 км², 20,2% агульнай плошчы займаюць забудовы, астатнюю частку займаюць зялёныя насадждэньні (43,9) й вадаёмы (2,1). Вільня ёсьць рэзыдэнцыяй [[каталіцтва|каталіцкага]] [[біскуп]]а й цэнтарцэнтрам [[праваслаўе|Лiтoўска-Віленскай эпархіі Рускай праваслаўнай царквы]]. Тут знаходзяцца асноўныя палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя, культурныя, навуковыя й адукацыйныя ўстановы краіны. Вільня вядомая сваім гістарычныя цэнтрам, [[Стары горад (Вільня)|Старым горадам]], які зьяўляецца адным з найбуйнейшых ва Ўсходняй Эўропе (360 га). З [[1579]] году мае [[унівэрсытэт|ўнівэрсытэт]]. З чэрвеню [[2005]] году зь [[Менск]]у ў Вільню пераехаў [[Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт]], які будзе папярэдне знаходзіцца ў летувіскай сталіцы на правах унівэрсытэту ў выгнаньні, адначасова маючы ўсе правы эўрапейскай вышэйшай навучальнай установы. УвесьУ 2009 годзе Вільня будзез'яўлялася Эўрапейскай культурнай сталіцай.
 
=== Насельніцтва ===
Да [[Другая сусьветная вайна|Другое сусьветнае вайны]] пераважную большасьць насельніцтва складалі [[жыды]] і [[палякі]]. Паводле першага перапісу насельніцтва ў Расеі 1897 года, жыды складалі 40,0 % жыхароў Вільні, палякі 30,9 %, расейцы 20,1 %, беларусы 4,2 %, летувісы 2,1 %. Палякі дагэтуль складаюць большасьць насельніцтва Віленшчыны, хаця ў самой Вільні большасьць ужо складаюць летувісы.
 
На 2001 год насельніцтва Вільні налічваеналічвала 542 287 жыхароў. Зь іх 57,8% пазначылі сябе як [[летувісы]], 18,7% — як [[палякі]], 14% — як [[расейцы]], 4% — [[беларусы]], 0,5% — [[жыды]], 5% — як прадстаўнікі іншых нацыянальнасьцей.
 
=== Назва ===