Міхась Стральцоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
д крыніца — http://be.wikipedia.org/wiki/Міхась_Стральцоў?oldid=963100
Радок 10:
[[ru:Стрельцов, Михаил Леонтьевич]]
 
{{Артаграфія}}
{{Вікіфікаваць}}
Друкаваўся з 1952, першае апавяданне надрукаваў у 1957 г. (часопіс «Маладосць»). У першым зборніку апавяданняў «Блакітны вецер» (1962) праявіў сябе тонкім псіхолагам, знаўцам побыту вёскі і горада. У зборніку «Сена на асфальце» (1966) раскрыў псіхалагічнае і эстэтычнае ўжыванне нядаўняга вяскоўца ў гарадскую стыхію, магчымасці гарманічнага спалучэння ў чалавеку эмацыянальнага і інтэлектуальнага пачаткаў. У аповесці «Адзін лапаць, адзін чунь» (1970) — фарміраванне характару падлетка ў цяжкія пасляваенныя гады. , кнігі прозы «Падарожжа за горад» (апавяданні, аповесць, 1986), кніг выбраных твораў «На ўспамін аб радасці» (1974), «Выбранае» (проза, паэзія, эсэ, 1987).
Акварэльнасць, тонкі псіхалагізм і лірычны роздум у зборніках вершаў «Ядлоўцавы куст» (1973), «Цень ад вясла» (1979), «Яшчэ і заўтра» (1983), «Мой свеце ясны» (1986). У вершах-споведзях, філасофскіх мініяцюрах, замалёўках і іранічных вершах-экспромтах выяўляецца душэўная чысціня і вернасць чалавечаму прызванню.