Беларуская незалежніцкая партыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д вікіфікацыя
Радок 20:
БНП была ўтворана праўдападобна на мяжы [[1939]]—[[1940]] у [[Вільня|Вільні]] (паводле іншай вэрсіі, у [[Менск]]у ў [[1942]]).<ref>Ёрш С., Горбік С. Беларускі супраціў. С. 19-20</ref> Ініцыятарам яе ўзьнікненьня быў адзін з ідэолягаў беларускага нацыянальнага руху кс. [[Вінцэнт Гадлеўскі]], а аб’ядноўвала яна дзеячоў маладога пакаленьня.<ref>Ёрш, С.14.</ref>
 
Кіравалася створанымі да восені 1942 Цэнтральным Камітэтам і пяцьцю акруговымі камітэтамі. Кіраўнікі: [[Усевалад Родзька|Усевалад Родзька]] (цэнтральны камітэт), [[Міхал Вітушка|Міхал Вітушка]] (сябар ЦК), [[Дзьмітры Касмовіч]] (сябар ЦК), [[Юльян Саковіч]] (менскі акруговы камітэт), [[Францішак Аляхновіч]] (віленскі акруговы камітэт) і інш. Структуры БНП існавалі ў 1942-[[1943]] на Браншчыне і Смаленшчыне. Выпускала фармальна нелегальны орган друку «[[Бюлетэнь БНП]]»<ref>2 нумары ў 1942—1944 у Беларусі (2-і нумар тыражом 500 ас.), 3-і — жнівень 1944, Усх. Прусія, 4-ы — восень 1944, Бэрлін, 5-ы (апошні «ваенны») — сьнежань 1944 або студзень [[1945]], 6-ы (апошні) — восень [[1946]], Зах. Нямеччына. Ёрш, С.127-129.</ref>, пасьля вайны — бюлетэнь «[[Праца і Воля]]» (2 нумары, [[1949]]). Фармальна БНП прадстаўлялася як патрыятычная і кансьпірацыйная арганізацыя з задачай збройнай барацьбы за незалежнасьць Беларусі, рэальна кіраўніцтва ад пачатку супрацоўнічала з [[Абвэр]]ам.
 
Практычную дзейнасьць БНП пачала ў чэрвені [[1944]]<ref>Туронак, С.155.</ref>, стварэньнем некалькі кансьпірацыйных групаў у Беларусі дзеля вядзеньня выведкі і дывэрсіяў у тыле [[Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]] (паводле інш. крыніцаў, падрыхтоўка такіх групаў з дапамогаю Абвэру вялася з восені [[1943]], асабліва актыўна зімой-вясной 1944<ref>Ёрш, С.15.</ref>). Выконваючы непасрэдную сваю задачу барацьбы з савецкім войскам у Беларусі, БНП кіравала беларусаў-дабраахвотнікаў у [[Школа Дальвіц|вайсковую школу «Дальвіц»]] (таксама вядомую як беларускі дэсантны батальён «Дальвіц»). Парашутныя закідваньні групаў з батальёну «Дальвіц» у [[Беларусь]] працягваліся зь верасьня 1944. Частка гэтых групаў, як паведамлялася ў інфармацыйных дакумэнтах БНП, працягвала дзейнічаць яшчэ зімою 1945/1946<ref>Ёрш, С.137,138.</ref>, і нават да 1956<ref>Ёрш, С.17.</ref>.