Адам Плуг: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Біяграфія: артаграфія
д →‎Біяграфія: артаграфія
Радок 36:
Паходзіў з шляхецкага роду гербу «Трубы». Бацька Антон быў арандатарам. У [[1835]]—[[1842]] вучыўся ў [[Слуцкая гімназія|Слуцкай гімназіі]]. У [[1841]] сям’я пераехала ў вёску [[Жукаў Барок]] на [[Стаўпецкі раён|Стаўпеччыне]], дзе пазнаёміўся і пасябраваў з [[Уладзіслаў Сыракомля|Уладзіславам Сыракомлем]]. Працаваў хатнім настаўнікам. У [[1845]]—[[1846]] вучыўся на філязофска-літаратурным факультэце Кіеўскага ўнівэрсітэту. Матэрыяльная нястача прымусіла спыніць вучобу і заняцца настаўніцкай працай у мястэчку Джурын на [[Падольле|Падольлі]]. У [[1856]] у [[Менск]]у сустракаўся зь [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам]] і [[Станіслаў Манюшка|Станіславам Манюшкам]].
 
У [[1857]] ажаніўся зь Людвікай Сержпутоўскай, узяў у арэнду маёнтак Паток каля Віньніцы. У [[1859]] пераехаў у [[Жытомір]]. Разам з жонкай заснаваў там мужчынскую гімназію з пансыёнам і быў яе кіраўніком. У [[1861]] улады пазбавілі іх права ўтрымліваць асьветніцкую ўстанову. У [[1862]] жонка Людвіка была арыштаваная за ўдзел у антыўрадавых маніфэстацыях і зьняволеная ў [[Оўруч]]ы. У [[1864]]—[[1866]] Антон Пяткевіч знаходзіўся пад арыштам у Жытоміры, потым у [[Кіеў|Кіеве]]. Вымушаны быў часта мяняць месца жыхарства, займаўся гувэрнжрскайгувэрнэрскай практыкай. У [[1868]] аўдавеў.
 
У сьнежні [[1874]] прыняў прапанову выдаўца С. Левенталя і пераехаў у [[Варшава|Варшаву]]. У [[1875]]—[[1879]] быў сурэдактарам, а ў [[1879]]-[[1890]] — рэдактар часопісу «Kłosy» («Каласы») і аўтар шматлікіх матэрыялаў пра Беларусь. Пасьля спыненьня выхаду часопісу ў [[1891]]—[[1903]] — галоўны рэдактар Wielkiej Encyklopedii Powszechnej Ilustrowanej («Вялікай усеагульнай ілюстраванай энцыкляпэдыі»), адначасова зьяўляўся літаратурным рэдактарам часопісу «Wędrowiec» («Вандроўнік», [[1894]]-[[1899]]), уваходзіў у склад рэдакцыі газэты «Kurier Warszawski» («Варшаўскі кур’ер», 1899—1903).