Лужкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
удакл. паводле працы Р. Афтаназы
д →‎Гісторыя: артаграфія
Радок 42:
У [[1741]] [[Валяр’ян Жаба]] запрасіў сюды манахаў-піяраў. У [[1744]] у Лужках адкрыўся піярскі калегіюм, у [[1756]] збудавалі мураваны касьцёл. Пры калегіюме існавала бібліятэка. Паводле каралеўскага прывілея ад [[14 студзеня]] [[1745]], Лужкі атрымалі статус мястэчка.
 
У выніку [[другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзелу Рэчы Паспалітай]] ([[1793]]) Лужкі апынуліся ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], дзе зрабіліся цэнтрам воласьці Дзісенскага павету [[Менская губэрня|Менскай]], з [[1842]] [[Віленская губэрня|Віленскай губэрні]]. У [[1794]] у мястэчкатут збудавалі мураваную царкву. У [[1862]] расейскія ўлады адкрылі ў Лужках земскую народную вучэльню. Станам на [[1886]] у мястэчку існавалі вадзяны млын, конная паштовая станцыя, малітоўны дом, народная вучэльня, піваварны завод, 14 крамаў. У [[1901]] тут адкрылася царкоўнапрыходзкая школа.
 
Згодна з [[Рыская мірная дамова|Рыскай мірнай дамовай]] ([[1921]]) Лужкі апынуліся ў складзе міжваеннай [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскай Рэспублікі]], дзе зрабіліся цэнтрам гміны Дзісенскага павету [[Віленскае ваяводзтва (1923—1939)|Віленскага ваяводзтва]].