Валенці Швыкоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Дзейнасьць: унутраная спасылка
Радок 2:
 
== Біяграфія ==
 
Бацька накіраваў Валенція разам зь [[Люцыян Крашэўскі|Люцыянам Крашэўскім]] ехаць за адукацыяй у [[Дэрпцкі ўнівэрсытэт]] (зараз горад [[Тарту]], [[Эстонія]]), але правучыўшыся там каля году, Валенці «ня вытрымаў разгул і нягоды студэнцкага жыцьця і кінуў вучобу» (па ўспамінах [[Каятан Крашэўскі|Каятана Крашэўскага]]), але хутчэй за ўсё ў сям’і не ставала сродкаў для працягу навучаньня.
 
Радок 8 ⟶ 7:
 
У [[1854]] Валенці быў абраны [[Маршалак|маршалкам]] [[Пружанскі павет (Расейская імпэрыя)|Пружанскага павету]].
[[Файл:Pružany. Пружаны (XIX).jpg|міні|[[Пружанскі палацык|Сядзіба Швыкоўскіх]] у Пружане. XIX стагодзьдзе|]]
 
Ёсьць зьвесткі пра тое, што Швыкоўскі падтрымаў паўстанцаў [[Кастусь Каліноўскі|Кастуся Каліноўскага]], дапамагаючы ім лекамі, грашыма і зброяй (у 2003 годзе ў гарадзкім парку Пружаны ля [[Пружанскі палацык|палацыку]] было знойдзена сховішча зброі тых часоў). Сам пружанскі маршалак ня быў заўважаны ў баявых дзеяньнях супраць царскіх войскаў. Тым ня менш, ягоягоную сядзібу канфіскавалі (фактычна незаконна), а самому яму давялося шукаць прытулку ў [[Бэльґія|Бэльгіі]], [[Францыя|Францыі]], [[Італія|Італіі]].
 
Чатыры гады, з [[1863]] па [[1867]], правёў пружанскі маршалак у выгнаньні. Увесь гэты час яго жонка Гермінія Парфір’еўна дабівалася праўды. Яна пісала да расейскага імпэратара [[Аляксандар II (расейскі імпэратар)|Аляксандра ІІ]], і ў рэшце рэшт ён сваім асабістым загадам зьняў арышт на маёмасьць [[Швыкоўскія|Швыкоўскіх]] і вярнуў усё, што належала ім да 1863 году. У [[1867]] Швыкоўскаму пашчасьціла вярнуцца ў свой маёнтак, дзе ўвесь час жыла Гермінія. Пахаваўшы ў [[1888]] жонку, Валенці яшчэ сем гадоў жыў у сядзібе, займаўся гаспадарчай дзейнасьцю. У [[1895]] састарэлы памешчык прадаў маёнтак графу Ўладзіміру Пятровічу Кляйнміхелю.
Радок 19 ⟶ 18:
Валенці Швыкоўскі вызначаўся руплівай грамадзкай і гаспадарчай дзейнасьцю. Свой талент і веды пружанскі маршалак скіраваў на ўласную гаспадарку. Гэтымі справамі Валенці займаўся сам, ужываючы перадавыя метады і тэхналогію, і дасягнуў значных посьпехаў. Вось як вызначалі стан гаспадаркі В. Швыкоўскага ацэншчыкі з Віленскага аддзяленьня Дзяржаўнага банка, якія склалі ў [[1895]] г. апісаньне маёнтка з нагоды пераходу яго да В. П. Кляйнміхеля: «За усе 52 гады (валоданьня маёнткам В. Швыкоўскім. — У. П.)… утрымлівалася ў дастатковай колькасьці жывёла і ўсе ворныя землі, а асабліва тыя, якія ляжаць пры галоўнай сядзібе, настолькі палепшыліся, што ў дадзены момант рэзка адрозьніваюцца ад усіх суседніх».
 
За гады свайго знаходжаньня ў маёнтку В. Швыкоўскі правёў тут вялікія пераўтварэньні: рэканструяваў тэрыторыю сядзібы, узьвёў «[[Пружанскі палацык|палацык]]», бровар, цагельню, шмат іншых жылых і гаспадарчых пабудоў. У вёсцы [[Дабучын]] існавала створаная ўладальнікам школа для навучаньня сялянскіх дзетак.
 
Пра ўзровень адукаванасьці і культурныя інтарэсы мужа і жонкі Швыкоўскіх сьведчыць сьпіс кнігазбору, які месьціўся ў «палацыку», у кабінэце Валенція. Гэты сьпіс маецца ў інвэнтарным вопісе рухомай і нерухомай маёмасьці пружанскага маршалка, складзеным у 1864—1866 гг. з нагоды канфіскацыі маёнтку. Кнігазбор налічваў 1407 адзінак розных найменьняў на польскай, расейскай, нямецкай і францускай мовах.