Валенці Швыкоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Дзейнасьць: унутраныя спасылкі
д →‎Дзейнасьць: унутраная спасылка
Радок 27:
У часы свайго маршалкоўства В. Швыкоўскі прыклаў шмат намаганьняў да паскарэньня культурнага разьвіцьця Пружаны і паляпшэньня дабрабыту жыхароў краю: арганізацыі ў горадзе грамадзкай бібліятэкі, коннай пошты і правядзеньня праз Пружану паштовага тракту. Трэба адзначыць ягоны чынны ўдзел у будаўніцтве новага каталіцкага храма ў горадзе. Праект быў складзены выдатным архітэктарам [[Генрык Марконі|Г. Марконі]], да якога зьвярнуўся, відаць, сам маршалак. Месца было выбрана каля старога драўлянага касьцёлу. Будаўніцтва касьцёлу пачалося ў [[1857]] г., але з-за недахопу сродкаў неўзабаве замарудзілася. Дзеля пакрыцьця выдаткаў В. Швыкоўскім ладзіліся ў горадзе тэатральныя пастаноўкі, музычныя вечарыны, пашыраліся лятарэі, прыбытак ад якіх ішоў на пабудову храма. Да гэтага мерапрыемства далучылі і Я. Крашэўскага. У траўні — чэрвені [[1861]] у лісьце да пісьменьніка Швыкоўскі прасіў таго скласьці рэкамендацыю і запрасіць якога-небудзь «будаўнічага» кіраўніка работ па ўзьвядзеньні касьцёлу.
 
Але ўсё зьмянілася пасьля [[Паўстаньне 1863 году на Пружаншчыне|падзеяў 1863 г.]] [[Прачысьценская царква (Пружаны)|Няскончаны храм]] аддалі ў праваслаўнае ведамства, якое дабудавала яго. А новага касьцёлу ў Пружане каталікі ўсё ж дачакаліся, дзякуючы няспынным намаганьням таго ж В. Швыкоўскага, які выступаў даверанай асобай вернікаў горада. У [[1877]] г. гарадзенскі губэрнатар даў згоду на пабудову храма. Праект быў зацьверджаны напрыканцы [[1878]] г. У [[1884]] г. [[Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі (Пружаны)|касьцёл]] асьвяцілі. Ен разьмяшчаўся на той самай вуліцы, дзе стаяў праваслаўны храм, але на поўнач ад цэнтра.
 
== Вонкавыя спасылкі ==