Станіслаў Ягадынскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Вонкавыя спасылкі: Kalligraphia abo cancellaria
Радок 4:
Сын зьбяднелага шляхціца са [[Жмудзь|Жмудзі]] гербу «[[Корвін]]». Наконт месца нараджэньня існуюць тры вэрсіі: [[Жамойць]], [[Гарадзеншчына]] або мястэчка [[Шарашоў]] [[Пружанскі павет|Пружанскага павету]].
 
У [[1613]]—[[1618]] быў вучнем [[Віленская акадэмія|Віленскай езуіцкай акадэміі]], у гэты час пачаў першыя пісьмовыя спробы. Колькі наступных рокаў перабываў у [[Вільня|Вільні]] або ваколіцах. Дзякуючы падтрымцы шляхціцаў Халецкіх у [[1619]] паступіў на [[Юрыспрудэнцыя|факультэт права]] ў [[Кракаўскі ўнівэрсытэт]], які скончыў у [[1620]] року. У [[1622]] працягнуў навучаньне ва [[Падуанскі ўнівэрсытэт|ўнівэрсытэтах Падуі]] і [[Балёнскі ўнівэрсытэт|Балёньні]].
 
У [[1624]]—[[1625]] суправаджаў каралевіча [[Уладзіслаў Ваза|Ўладзіслава Вазу]] ў ягоным падарожжы па Нямеччыне, Бэльгіі й Італіі. [[3 лютага]] [[1625]] прысутнічаў зь ім на пастаноўцы опэры ''«[[Выратаваньне Руджэра]]…»'' ва [[Флярэнцыя|Флярэнцыі]].