PzKpfw IV: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
HK-47 (гутаркі | унёсак)
HK-47 (гутаркі | унёсак)
Радок 128:
== Апісаньне канструкцыі ==
PzKpfw IV меў [[Кампаноўка танкаў|кампаноўку]] з размяшчэньнем сумешчанага [[Трансмісія|трансмісійнага]] аддзяленьня і аддзяленьня кіраваньня ў лабавай, маторнага аддзяленьня — кармавой, а баявога аддзяленьня — у сярэдняй частцы машыны. Экіпаж танка складаўся з пяці чалавек: механіка-кіроўцы, стрэлка-радыста (якія размяшчаліся ў аддзяленьні кіраваньня і наводчыка), радыста, зараджалага і камандзіра танка, (знаходзіліся ў трохмясцовай вежы).
 
=== Сродкі назіраньня і сувязі ===
Камандзір танка ў небаявых умовах, як правіла, вёў назіраньне, стоячы ў люку камандзірскай вежкі. У баі для агляду мясцовасьці ён меў пяць шырокіх назіральных шчыліны па перыметры камандзірскай вежкі, якія давалі яму кругавы агляд. Назіральныя шчыліны камандзіра, як і ва ўсіх астатніх чальцоў экіпажа, забясьпечваліся ахоўным [[трыплэкс|трыплэксным]] шклаблокам з унутранага боку. На ''PzKpfw IV Ausf.A'' якога-небудзь дадатковага прыкрыцьця назіральныя шчыліны не мелі, але на ''Ausf.B'' шчыліны абсталявалі рассоўнымі бранявымі засланкамі; у такім выглядзе назіральныя прыборы камандзіра заставаліся нязменнымі на ўсіх наступных мадэфікацыях<ref>М. Барятинский - Сярэдні танк Panzer IV - Мадэліст-канструктар 1999 год </ref> Апроч гэтага, на танках раньніх мадэфікацый у камандзірскай вежцы мелася мэханічная прылада для вызначэньня курсавога кута мэты, з дапамогай якога камандзір мог ажыццяўляць дакладнае цэлеўказанне наводчыку, які меў аналягічны прыбор. Аднак з-за празмернай складанасьці, гэта сістэма была ліквідавана пачынальна з мадэфікацыі ''Ausf.F2''. Назіральныя прыборы наводчыка і зараджалага на ''Ausf.A'' — ''Ausf.F'' складаліся з (для кожнага з іх):
* назіральнага лючка з бранекрышкай без назіральных шчылін, у лабавай пліце вежы па баках ад маскі гарматы;
* назіральнага лючка са шчылінай у пярэдніх бартавых лістах
* назіральнай шчыліны ў вечку бартавога люка вежы
Пачынальна з ''Ausf.G'', а таксама на частке ''Ausf.F2'' позьняга выпуску, былі ліквідаваны назіральныя прыборы ў пярэдніх бартавых лістах і назіральны лючок зараджалага ў лабавай пліце<ref>B. Culver. - PzKpfw IV in Action</ref>. На частцы танкаў мадэфікацый ''Ausf.H'' і ''Ausf.J'', у сувязі з усталёўкай супрацькумулятыўных экранаў, назіральныя прыборы ў бартах вежы былі цалкам ліквідаваны.
 
Асноўным сродкам назіраньня для мэханіка-кіроўцы PzKpfw IV служыла шырокая назіральная шчыліна ў лабавай пліце корпуса. З унутранага боку шчыліна абаранялася трыплэксным шклаблокам, з вонкавай жа на ''Ausf.A'' яна магла зачыняцца найпростай адкідной бранявой засланкай, на ''Ausf.B'' і наступных мадэфікацыях змененай рассоўнай засланкай ''Sehklappe 30'' ці ''50'', ужывальнай таксама на [[PzKpfw III]]. Над назіральнай шчылінай на ''Ausf.A'' размяшчаўся [[перыскоп|перыскапічны]] бінакулярны назіральны прыбор ''K.F.F.1'', але на ''Ausf.B'' — ''Ausf.D'' ён быў ліквідаваны. На ''Ausf.E'' — ''Ausf.G'' назіральны прыбор з'явіўся ўжо ў выглядзе ўдасканаленага ''K.F.F.2'', аднак пачынальна з ''Ausf.H'' ад яго зноў адмовіліся. Прыбор выводзіўся ў дзьве адтуліны ў лабавай пліце корпуса і пры адсутнасьці неабходнасьці ў ім зрушваўся направа. Стрэлак-радыст на большасьці мадыфікацый якіх-небудзь сродкаў агляду лабавага сэктара, апроч прыцэла курсавога кулямёта, ня меў, але на ''Ausf.B'', ''Ausf.C'' і часці ''Ausf.D'' на месцы кулямёта быў лючок з назіральнай шчылінай у ім. Аналягічныя лючкі былі ў бартавых лістах на большасьці
PzKpfw IV, быўшы ліквідаваны толькі на ''Ausf.J'' у сувязі з усталёўкай супрацькумулятыўных экранаў. Акрамя гэтага, у кіроўцы меўся індыкатар становішча вежы, адной з дзьвюх лямпачак які папярэджваў пра разварот вежы на той ці іншы борт, каб пазбегнуць пашкоджаньня гарматы пры кіраваньні ў сціснутых умовах.
 
Для вонкавай сувязі, PzKpfw IV камандзіраў узводаў і вышэй абсталёўваліся [[Ультракароткія хвалі|УКХ]]-[[Радыёстанцыя (тэхніка)|радыёстанцыяй]] мадэлі ''Fu 5'' і прымачом ''Fu 2''. Лінэйныя танкі абсталёўваліся толькі прымачом ''Fu 2''. ''FuG5'' мела магутнасць [[перадатчык]]а 10 Вт і забяспечвала далёкасць сувязі 9,4 км у тэлеграфным і 6,4 км у тэлефонным рэжыме. Для ўнутранай сувязі ўсё PzKpfw IV абсталёўваліся [[Танкавая перагаворная прылада|танкавай перагаворнай прыладай]] на чацьвярых з чальцоў экіпажа, за выключэннем зараджалага.
 
== Машыны на базе Panzerkampfwagen IV ==