PzKpfw IV: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
HK-47 (гутаркі | унёсак)
HK-47 (гутаркі | унёсак)
Радок 116:
 
Так як 50-мм лабавая браня PzKpfw IV усё яшчэ заставалася недастатковай, не забяспечваючы адэкватнай абароны ад 57-мм і 76-мм гармат, яна ізноў была ўзмоцненая, шляхам прыварваньня або, на машынах позніх выпускаў, мацаваньня балтамі дадатковых 30-мм пліт над верхняй і ніжняй лабавымі плітамі корпуса. Таўшчыня лабавай пліты вежы і маскі гарматы, разам з тым, па-ранейшаму складала 50 мм і падчас наступнай мадэрнізацыі танка ўжо не павялічвалася. Укараненьне дадатковага браняваньня пачалося яшчэ на Ausf.F2, калі ў траўні 1942 года былі выпушчаныя 8 танкаў з павялічанай таўшчынёй брані, але прасовалася павольна. Да лістапада з узмоцненым браняваньнем выпускалася толькі каля паловы машын, і толькі з студзеня 1943 года яно стала стандартам для ўсіх новых танкаў. Іншай значнай зьменай, уведзеным на Ausf.G з вясны 1943 года, стала замена гарматы [[Kw.K.40 L/43]] на [[Kw.K.40 L/48]] з даўжынёй ствала 48 калібраў, якая валодала некалькі больш высокай бронепрабівальнасьцю. Вытворчасць Ausf.G працягвалася да чэрвеня 1943 года, усяго было выпушчана 1687 танкаў гэтай мадэфікацыі. З гэтага ліку каля 700 танкаў атрымалі ўзмоцненае браняваньне і 412 — гармату Kw.K.40 L/48.
 
=== Panzerkampfwagen IV Ausf.H ===
Наступная мадыфікацыя, Ausf.H, стала самой масавай. Першыя танкі пад гэтым пазначэньнем, якія сышлі з канвэера ў красавіку 1943 года, адрозніваліся ад апошніх Ausf.G толькі патаўшчэньнем пярэдняга ліста даху вежы да 16 мм і задняга — да 25 мм, а таксама ўзмоцненымі бартавымі перадачамі з адліванымі кіроўнымі коламі, але першыя 30 танкаў Ausf.H з-за затрымак з пастаўкамі новых камплектавалых атрымалі толькі патоўшчаны дах. З лета таго жа года замест дадатковага 30-мм браняваньня корпуса для спрашчэньня вытворчасьці былі ўведзеныя цэльнакатныя 80-мм пліты. Акрамя таго, былі ўведзеныя навясныя [[супрацькумулятыўныя экраны]] з 5-мм лістоў, усталёўваўшыхся на большасці Ausf.H. У сувязі з гэтым, за непатрэбнасьцю былі ліквідаваныя назіральныя прыборы ў бартах корпуса і вежы. З верасьня танкі атрымалі пакрыццё вертыкальнага браняваньня [[цымэрытам]] для абароны ад [[магнітная міна|магнітных мін]].
 
Танкі Ausf.H позьніх выпускаў атрымалі турэльнае мацаваньне для кулямёта [[MG-42]] у люка камандзірскай вежкі, а таксама вертыкальную кармавую пліту замест нахільнай, былой на ўсіх папярэдніх мадэфікацыях танка. Падчас вытворчасьцяў былі таксама ўведзеныя розныя зьмены, накіраваныя на патанненьне і спрашчэньне вытворчасьці, такія як уводзіны неабразіненых падтрымліваючых коўзанак і ліквідацыя пэрыскопнага назіральнага прыбора кіроўцы. З сьнежня 1943 года лабавыя пліты корпуса пачалі злучацца з бартавымі злучэньнем «у шып», для ўзмацненьня ўстойлівасьці пры снарадных трапленьнях. Вытворчасьць Ausf.H працягвалася да ліпеня 1944 года. Дадзеныя аб ліку выпушчаных танкаў гэтай мадэфікацыі, прыводныя ў розных крыніцах, некалькі адрозніваюцца, ад 3935 шасі, з якіх як танкі былі завершаныя 3774, да 3960 шасі і 3839 танкаў.
 
== Машыны на базе Panzerkampfwagen IV ==