PzKpfw IV: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
HK-47 (гутаркі | унёсак)
Радок 88:
=== Panzerkampfwagen IV Ausf.C  ===
Першай параўнальна масавай мадыфікацыяй стала 3.Serie/B.W. або Ausf.C. У параўнаньні з Ausf.B, змены ў ёй былі малаважныя — вонкава абедзве мадэфікацыі адрозныя толькі па наяўнасці браняванага кажуха ствала спаранага кулямёта. Астатнія зьмены звяліся з-за замены рухавіка HL 120TR на HL 120TRM той жа магутнасьці, а таксама пачатку ўсталёўкі на часткі танкаў адбойніака пад ствалом гарматы, для адгібаньня размешчанай на корпусе антэны пры павароце вежы. Усяго было замоўлена 300 танкаў гэтай мадыфікацыі, але ўжо ў сакавіку 1938 года замова быў скарочана да 140 адзінак, у выніку чаго з верасня 1938 года па жнівень 1939 года было выраблена, па розных дадзеных, 140, альбо жа 134 танка, тады як 6 шасі былі перададзеныя для пераробкі ў мостаўкладчыкі.
 
=== Panzerkampfwagen IV Ausf.D  ===
Машыны наступнай мадэфікацыі, Ausf.D, выпускаліся двума сэрыямі — 4.Serie/B.W. і 5.Serie/B.W. Найболей прыкметнай вонкавай зьменай стаў зварот да ламанай верхняй лабавой пліты корпуса і [[курсавы кулямёт|курсавому кулямёту]], які атрымаў узмоцненую абарону. Унутраная маска гарматы, якая апынулася адчувалай для пырсак свінцу пры кулявых трапленьнях, была замененая вонкавай. Таўшчыня бартавой і кармавой брані корпуса і вежы была даведзеная да 20 мм. У студзені 1938 года «Круп» атрымала замову на вытворчасць 200 машын 4.Serie/B.W. і 48 машын 5.Serie/B.W., але падчас вытворчасьцяў, з кастрычніка 1939 па травень 1941 года, як танкі былі скончаныя толькі 229 з іх, тады як астатнія 19 былі вылучаныя для пабудовы спэцыялізаваных варыянтаў. Частка танкаў Ausf.D позняга выпуску была выпушчаная ў «трапічным» варыянце, з дадатковымі вентыляцыйнымі адтулінамі ў маторным аддзяленьні.
 
== Захаваўшыяся асобнікі ==