Алег Трусаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎БСДГ: Parušeńnie aŭtarskich pravoŭ (http://www.slounik.org/153715.html)
→‎Грамадзка-палітычная дзейнасьць: Parušeńnie aŭtarskich pravoŭ (http://www.slounik.org/153715.html)
Радок 42:
 
== Грамадзка-палітычная дзейнасьць ==
Палітычную дзейнасьць распачаў з [[19 кастрычніка]] [[1988]] году, калі на ўстаноўчай канфэрэнцыі «[[Мартыралёг Беларусі|Мартыралёгу Беларусі]]» ўвайшоў у склад створанага тады Арганізацыйнага камітэту [[Беларускі Народны Фронт Адраджэньне|Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне»]]. У чэрвені 1989 году на Ўстаноўчым зьезде БНФ быў абраны ў склад першага Сойму БНФ.
 
Прымаў удзел у абвяшчэньні дзяржаўнага сувэрэнітэту і поўнай незалежнасьці Рэспублікі Беларусь, адзін з распрацоўшчыкаў афіцыйнай выявы дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь «[[Пагоня (герб)|Пагоня]]», [[бел-чырвона-белы сьцяг|бел-чырвона-белага]] дзяржаўнага сьцяга Рэспублікі Беларусь і наверша да яго.