Францішак Карпінскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Жыцьцяпіс: падсэкцыі
Радок 41:
 
=== Маладосьць ===
Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і. Бацька Андрэй служыў у [[Патоцкія|Патоцкіх]] у [[Галаскоў|Галаскове]], маці Разалія<ref>http://zspzabludow.edupage.org/files/Franciszek_Karpinski.pdf</ref> са Сьпяндоўскіх. Першапачатковую адукацыю атрымаў дома, пасьля адбыў двухгадовы курс рыторыкі і філязофіі ў езуіцкай школе ў [[Станіславаў|Станіслававе]] (цяпер Івана-Франкоўск). У 1762 паступіў у [[Львоўскі ўнівэрсытэт|Львоўскую езуіцкую акадэмію]], якую скончыў у 1765, атрымаўшы званьнегоднасьць выкладчыка філялёгіі і ступень доктара філязофіі, а таксама ''[[Ліцэнцыят|бакаляўра тэалёгіі]]''. Ужо тады праявіў сябе як здольны паэт.
 
Не абраў духоўнай кар’еры, як гэтага хацела ягоная сям’я. У 1766 г. Францішак пераехаў да брата Антона, які меў прыход у [[Хацімск]]у (на Ўкраіне), і дзе жыла яго маці, працаваў [[гувэрнэр]]ам пры магнацкіх дварах. У 1768 г. стаў цікавіцца палітыкай і далучыўся да [[Барская канфэдэрацыя|Барскай канфэдэрацыі]], якая дзейнічала супраць караля і яго спроб абмежаваць шляхецкія правы, і расейскіх войскаў, што спрабавалі ўмешвацца ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай. Аднак, даволі хутка разчараваўшыся ў мэтах канфедэратаў, а таксама з прычыны цяжкай хваробы вярнуўся на радзіму.