Скірмантава: розьніца паміж вэрсіямі
д
tagged isolated of cluster сіраціна0; tagged non-categorized; tagged dead-end.
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д шаблён |
д tagged isolated of cluster сіраціна0; tagged non-categorized; tagged dead-end. |
||
Радок 1:
{{Тупіковы артыкул}}
Скірмантава, вёска ў Путчынскім сельсавеце Дзяржынскага раёна Менскай вобласьці РБ. За 22 км ад Дзяржынска, 49 км ад Менска, 24 км ад чыгуначнай станцыі Койданава. Вядома з 1802 г. У пачатку XX ст. у Койданаўскай воласьці Менскага павета, вёска, 35 двароў, 145 жыхароў, маёнтак, 1 двор, 13 жыхароў.
Пад час ІІ-й Усясьветнай вайны лясы на поўначы Дзяржынскага раёна сталі сховішчам і прыстанішчам для жыдоў, якія ўцякалі з Менскага гета. Неўзабаве адыход жыдоў у лес з Менскага гета набыў стыхійны характар. Невялікія групы накіроўваліся ў лес, ведаючы толькі тое, што недзе ёсьць вёскі Старое Сяло, Лісаўшчына, Скірмантава, і калі дабярэсься туды, то будзеш у небясьпецы - у “партызанскай краіне”. Калі група з 30 жыдоў, якія ўцяклі з Менскага гета, 29 жніўня 1943 г. прыбыла ў в. Скірмантава, то яе раптоўна з усіх бакоў акружылі эсэсаўцы. Разам са 162 (з 170) мясцовымі жыхарамі жыды былі сагнаны ў хлеў і зажыва спалены. Была спалена і вёска — 38 дамоў. Раіса Паўлаўна Куніцкая цудам выжыла — змагла ўцячы ў лес і расказаць пра трагедыю вёскі.
Пасьля вайны вёска адноўлена. У 1956 г. на магіле ахвяр фашызму ў цэнтры в. Скірмантава пастаўлены абэліск. Каля Дома культуры ў цэнтры вёскі пастаўлены абэліск на ўшанаваньне памяці аднавяскоўцаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Вёска ўвекавечана ў мэмарыяльным комплексе «Хатынь».
На 1 студзеня 2004 г. 168 двароў, 510 жыхароў.
Каля вёскі знаходзіцца гара Дзяржынская (да 1958 г. Сьвятая) — найвышэйшы пункт Менскага ўзвышша Беларусі (345 м над узроўнем мора).
Скірмантава. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 295-296, 690.
{{Ізаляваны артыкул}}{{Няма катэгорыяў}}
|