Мікола Шчаглоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
д тэатар
Радок 29:
Скончыў [[Маскоўская кансэрваторыя|Маскоўскую кансэрваторыю]].
 
Зьявіўшыся ў [[1936]]-м у [[Менск]]у, стаў адным з арганізатараў [[Опэрны тэатртэатар|Опэрнага тэатру]] і дырыгентам яго сымфанічнага аркестру. Працаваў рэдактарам на беларускім радыё. У 1940 да дэкады беларускага мастацва ў [[Масква|Маскве]] напісаў [[кантата|кантату]] «Сталін».
 
Да пачатку [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] ён быў ужо вядомым кампазытарам. Застаўся пад нямецкай акупацыяй.
 
У [[1944]] ўзначаліў музычны аддзел [[Беларускае культурнае згуртаваньне|Беларускага культурнага згуртаваньня]]. На лібрэта [[Натальля Арсеньнева|Натальлі Арсеньневай]] напісаў дзьве опэры: лірычна-рамантычную «Лясное возера» і гістарычную «Усяслаў Чарадзей», а таксама апэрэту «Ў вырай». З музыкаю Шчаглова ў [[Менскі драматычны тэатртэатар|Менскім драматычным тэатры]] быў пастаўлены спэктакль «Затонуты звон» паводле п’есы Г.Гаўптмана і рыхтаваўся «Кастусь Каліноўскі» А.Міровіча, які забараніла нямецкая цэнзура.
 
Зьяжджае на захад пад час наступу Савецкага войска. На эміграцыі працягвае натхнёна служыць сваёй музе. У [[1946]]-м арганізуе [[вандроўны беларускі тэатар эстрады]], які аб’ехаў з канцэртамі ўсю Заходнюю Нямеччыну. У гэты час стварае музыку да Сьвятой літургіі. Жывучы ад [[1950]] году ў ЗША, ён выдаў пяць зборнікаў з апрацоўкамі народнага мэлясу і ўласнымі песьнямі, у ліку якіх «Беларусь, наша маці-Краіна» і «Ў гушчарах» на вершы Натальлі Арсеньневай, «Пагоня» [[Максім Багдановіч|Максіма Багдановіча]].