Барусія Дортмунд: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Склад: абнаўленьне зьвестак
Няма апісаньня зьменаў
Меткі: Скасаванае Візуальная праўка Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
Радок 40:
| socks3 = 77090C
}}
«'''Барусія'''» ({{мова-de|Borussia}}) — нямецкі футбольны клюб з гораду [[Дортмунд]]. Клюб быў заснаваны ў 1909 годзе футбалістамі з Дортмунду. 8-разовы [[Чэмпіянат Нямеччыны па футболе|чэмпіён Нямеччыны]] і чатырохразовы ўладальнік [[Кубак Нямеччыны па футболе|Кубка Нямеччыны]]. Уладальнік [[Ліга чэмпіёнаў УЭФА|Кубка чэмпіёнаў]] (1997), уладальнік [[Кубак уладальнікаў кубкаў УЭФА|Кубка ўладальнікаўўлhallo кубкаў]] (1966). «Барусія» зьяўляецца адным з самых пасьпяховых клюбаў у гісторыі нямецкага футболу<ref>[http://www.sport-finden.de/tabellen/deutsche_meister_fussball.shtml «Fußball Deutsche Meister seit 1903 Tabelle Liste Statistik Übersicht deutsche Fußballmeister Fussballmeister DFB»]. Sport-finden.de</ref><ref>[http://www.kicker.de/news/fussball/chleague/titeltraeger/350295/artikel_Die-Ehrentafel.html «Alle Sieger des Landesmeister-Cups und der Champions League»]. Kicker.de.</ref>.
 
З 1974 году Дортмунд гуляў свае хатнія матчы на «[[Вэстфаленштадыён]]е». Стадыён зьяўляецца самым вялікім стадыёнам у Нямеччыне. Чорны й жоўты зьяляюцца традыцыйнымі колерамі клюбу. Клюб мае даўняе суперніцтва з суседзямі па рурскім рэгіёне клюбам «[[Шальке-04 Гельзэнкірхэн|Шальке-04]]». Матчы паміж гэтымі двума клюбамі маюць назоў [[рурскае дэрбі]]. «Барусія» таксама мае суперніцтва з «[[Баварыя Мюнхэн|Баварыяй]]», вядомае як «Клясыка» ({{мова-de|Der Klassiker|скарочана}})<ref>[http://www.bundesliga.com/en/liga/news/2012/0000231974.php «Spoils shared in der Klassiker»]. bundesliga.com</ref><ref>[https://web.archive.org/web/20131002233400/http://de.fifa.com/classicfootball/clubs/rivalries/newsid=110383/index.html «Der Klassiker: Borussia Dortmund — FC Bayern München»]. FIFA</ref>. З пункту гледжаньня фінансавых прыбыткаў, клюб з Дортмунду зьяўляецца другім па велічыні спартовым клюбам у Нямеччыне й адзінаццатым найбуйнейшым футбольным клюбам у сьвеце, зарабіўшы ў 2013 годзе 256,2 млн эўра<ref>[https://www.slideshare.net/slideshow/embed_code/30308955 All to play for Football Money League.]{{Ref-en}} Deloitte</ref>. Дэвізам клюбу ёсьць «Сапраўднае каханьне» ({{мова-de|Echte Liebe|скарочана}}).