Уладзімер Дубоўка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Iмя!!
Меткі: Скасаванае Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
Меткі: Скасаванае Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
Радок 33:
У 1920 праходзіў службу ў асобнай тэлеграфна-будаўнічай роце Чырвонай Арміі. У 1921 па дэмабілізацыі працуе ў Народным камісарыяце асьветы [[РСФСР]] мэтадыстам і інструктарам беларускіх школ і вучыцца ў Вышэйшым літаратурна-мастацкім інстытуце імя В. Брусава. У 1920-я г. — адзін зь вядучых беларускіх паэтаў незалежніцкай арыентацыі. У 1922—1925 рэдактар беларускага выданьня «Весьніка ЦВК, СНК і СПА Саюза ССР», адначасова адказны сакратар прадстаўніцтва БССР пры Ўрадзе СССР. Быў асабіста знаёмы з [[Уладзімер Маякоўскі|У. Маякоўскім]] і [[Сяргей Ясенін|С. Ясеніным]], сумесна ўдзельнічаў зь імі на асобных літаратурных сустрэчах і прыёмах<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя: У 4т. Т. 2 / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. — 2-е выд. Мн.: Беларуская навука, 2002. — С. 479. — 903 с.</ref>.
 
[[Файл:Uzvyšša1928.jpg|міні|зьлева|Літаратурнае аб’яднаньне «[[Узвышша (літаратурнае аб’яднаньне)|Ўзвышша]]». УладзімерУладзімiр Дубоўка ўсярэдзіне першага шэрагу]]
У 1924 упершыню наведвае [[Менск]], затым едзе ў [[Харкаў]], дзе знаёміцца з украінскім паэтам Ул. Сасюрам і інш. Таксама працуе рэдактарам літаратурнай старонкі на беларускай мове ў газэце «Гудок». У 1926—1930 рэдактар «Збору законаў і загадаў Рабоча-Сялянскага ўраду Саюза ССР». Нягледзячы на тое, што пастаянна жыў у Маскве, браў актыўны ўдзел у беларускім літаратурным руху — сябар літаратурных аб’яднаньняў «[[Маладняк (літаратурнае аб’яднаньне)|Маладняк]]», «[[Узвышша (літаратурнае аб’яднаньне)|Узвышша]]». Першы рэдактар часопіса «Беларускі піянэр». Каб пазьбегнуць цэнзуры, некаторыя вершы друкаваў у заходнебеларускім часопісе «Беларуская культура»
[[Файл:Duboŭka family 1933.jpg|значак|зьлева|УладзімерУладзімiр Дубоўка з жонкай Марыяй і сынам Альгердам. Яранск. 1933]]
У 1927 ажаніўся з Марыяй Пятроўнай Кляўс. У наступным годзе нарадзіўся сын Альгерд.
[[Файл:Uzvyšša3.jpg|thumb|Рэдкалегія часопіса «Ўзвышша». УладзімерУладзімiр Дубоўка — сядзіць па цэнтры. Менск, 1927 г.]]
За верш «За ўсе краі, за ўсе народы сьветусвету» 20 ліпеня 1930 арыштаваны АДПУ СССР у Крамлі па справе «[[Саюз вызваленьня Беларусі|Саюзу вызваленьня Беларусі]]». У 1931 знаходзіцца ў зьняволеньні ў менскай турме; 10 красавіка асуджаны на пяць гадоў высылкі ў Яранск, куды прыяжджае з малалетнім Альгердам і Марыя Пятроўна. Працуе ў Яранскім раённым спажывецкім саюзе на пасадзе сакратара. Прымусова пераяжджае ў вёску Шэшурга, а пазьней — у Чабаксары.
 
У ліпені 1935 тэрмін высылкі падоўжаны на 2 гады. 3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў [[Беларуская ССР|Беларускай ССР]] (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь [[Бібліятэка|бібліятэк]] грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду, «усе кнігі» Уладзімера Дубоўкі прадугледжвалася «спальваць»<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Алесь Лукашук]].|загаловак=Мова гарыць (Загад № 33)|спасылка=http://imperiaduhu.by/gistoryia/gist-novychas/novy%20-20-1-BSSR/novy-20-1-BSSR/mova-garyc.html|выданьне=[[Спадчына (часопіс)|Спадчына]]|тып=часопіс|год=1996|нумар=3|старонкі=76—91|issn=0236-1019}}</ref>. У 1937 годзе паўторна арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў пазбаўленьня волі, пасьля чаго жонка з сынам вяртаецца ў Маскву, а потым — у Талдом, дзе працуе рахункаводам. Тут у 1941 гіне транаццацігадовы сын Альгерд. Пакараньне адбываў у Кіраўскай вобласьці, Чувашыі, на [[Далёкі Ўсход|Далёкім Усходзе]]. У зьняволеньні літаратурнай працай не займаўся.