Сьнег: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
[[Файл:Firn field on the top of Säuleck.jpg|значак|Фірнавы сьнег]]
'''СьнегСнег''' — атмасфэрны ападак крышталікаў [[лёд]]у ў выглядзе шасьцікутных зорак, злучаных у шматкі сьнегу. Апады сьнегу, спалучаныя зь халодным ветрам, называюць завірухай. Зярністы сьнег — сьнег у выглядзе вельмі малых крышталікаў лёду зь сярэднім памерам меней за 1 мм. Сьнежны покрыў мае дужае экалягічнае значэньне, ахоўвае глебу і расьліны ад моцных [[Мароз|маразоў]]<ref> Michael P. Bishop; Helgi Björnsson; Wilfried Haeberli; Johannes Oerlemans; John F. Shroder; Martyn Tranter (2011), Singh, Vijay P.; Singh, Pratap; Haritashya, Umesh K., eds., [https://books.google.com/books?id=mKKtQR4T-1MC&printsec=frontcover&dq=snow+formation&hl=en&sa=X&ved=0ahUKEwjW27KZ4sbQAhWF4yYKHSurBWwQ6AEIKDAD#v=onepage&q=snow%20formation&f=false ''«Encyclopedia of Snow, Ice and Glaciers»''], Springer Science & Business Media, — С. 1253. — {{ISBN|9789048126415}}.</ref>.
 
Сьнег ёсьць адной з прамежкавай стадыяў замарожанай крышталічнай вады ў ейным жыцьцёвым цыклі, пачынаючы з моманту, калі яна крышталізуецца ў [[атмасфэра|атмасфэры]] і да выпадзеньня, уляганьня і назапашваньня на паверхні, а ў канчатковым рахунку раставаньня і ператварэньня ў ваду. Назапашаны сьнег, выпалы на зямлю, утварае сьнежныя гурбы. З часам такія гурбы зьведваюць мэтамарфозы, шляхам размарожваньня і адтаваньня. Там, дзе клімат дастаткова халодны для назапашваньня кожны год нерасталых гурбаў сьнегу, можа ўтварыцца [[ледавік]]. У адваротным выпадку, як правіла, сьнег растае сэзонна, у выніку чаго ручаі і рэкі сілкуюцца расталай вадой, а таксама папаўняюцца запасы падземных водаў.