Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 21:
|левыя_прытокі =
|правыя_прытокі =
|лацінка=Rajn}}
}}
'''Райн''' ({{мова-de|Rhein}} [райн], {{мова-fr|Rhin}} [рэ<sup>н</sup>], {{мова-nl|Rijn}} [рэйн]), ці '''Рэн'''<ref>https://be.wikisource.org/wiki/%D0%9F%D1%80%D0%B0%D0%BA%D1%82%D1%8B%D1%87%D0%BD%D1%8B_%D1%80%D0%B0%D1%81%D1%96%D0%B9%D1%81%D0%BA%D0%B0-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D1%96_%D1%81%D0%BB%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D1%96%D0%BA_(1926)/%D0%A1%D0%BB%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D1%96%D1%87%D0%B0%D0%BA_%D1%83%D0%BB%D0%B0%D1%81%D0%BD%D1%8B%D1%85_%D0%B3%D0%B5%D0%B0%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D1%96%D1%87%D0%BD%D1%8B%D1%85_%D0%BD%D0%B0%D0%B9%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D1%8C%D0%BD%D1%8F%D1%9E</ref> — буйная [[рака]] ў Заходняй [[Эўропа|Эўропе]]. Працякае па тэрыторыі [[Швайцарыя|Швайцарыі]], [[Ліхтэнштайн]]у, [[Аўстрыя|Аўстрыі]], [[Нямеччына|Нямеччыны]], [[Францыя|Францыі]], [[Нідэрлянды|Нідэрляндаў]]. Даўжыня ракі складае 1230 км, плошча басэйна — 185 тысячаў км².
 
Райн бярэ свой пачатак у [[Альпы|Альпах]], працякае праз [[Бодэнскае возера]], перасякае адгор’і [[Юра (горы)|Юры]] і [[Шварцвальд]]а, пасьля чаго цячэ па [[Верхнярайнская нізіна|Верхнярайнскай нізіне]]. У сярэдняй плыні прарываецца праз [[Райнскія Сланцавыя горы]]. Ніжняя плынь — у межах [[Сярэднеэўрапейская раўніна|Сярэднеэўрапейскай раўніны]], дзе рэчышча шмат дзе агароджанае [[дамба]]мі. Упадае ў [[Паўночнае мора]], утвараючы складаную [[дэльта|дэльту]]. Асноўнымі [[прыток]]амі ракі зьяўляюцца [[Нэкар (рака)|Нэкар]], [[Майн (рака)|Майн]], [[Рур (рака)|Рур]] (правыя), [[Аарэ (рака)|Аарэ]], [[Мозэль (рака)|Мозэль]] (левыя). У левы рукаў дэльты ўпадае рака [[Маас]]. У вярхоўях — вяснова-летняя [[паводка]], у сярэдняй і ніжняй плыні шматводзьдзе на працягу ўсяго году. Сярэдні расход — 2500 м³/з, гадавы сьцёк дасягае каля 79 км³.