Спаса-Праабражэнская царква (манэта)
беларуская памятная манэта
Памятная манэта «Спаса–Праабражэнская царква» — беларускія юбілейныя манэты Нацыянальнага банку Беларусі ўведзеныя ў абарачэньне 8 сьнежня 2003 году. Манэты выбіта са срэбра — наміналам 20 рублёў і медна-нікелевая — 1 рубель.
Наміналы
рэдагавацьСрэбраная
рэдагаваць- проба срэбра: 925
- намінал: 20 рублёў
- вага манэты: 33.63 г
- вага чыстага срэбра: 31.1 г
- дыямэтар: 38.61 мм
- якасьць: «пруф»
- наклад: 2000 асобнікаў
- кошт продажу ў НББ — 122 500 руб. бяз футляру
Медна-нікелевая
рэдагавацьАпісаньне
рэдагавацьМанэта мае выгляд круга, рант манэты мае рыфленьне.
- Авэрс: у коле, з геамэтрычным арнамэнтам, — выява дзяржаўнага гербу Беларусі, долу зьмешчаны год біцьця, для срэбра — чыстая вага каштоўнага мэталю і проба; па колу — надпісы: з гары — «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ», долу — «ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ» на срэбранай і «АД3ІН РУБЕЛЬ» — на медна-нікелевай.
- Рэвэрс: па цэнтру — выява Спаса–Праабражэнскай царквы; зьлева долу выява ў выглядзе старажытнай пячаткі з датаю: XII; з гары — надпіс у тры радкі: «ПОМНІКІ АРХІТЭКТУРЫ БЕЛАРУСІ»; долу надпіс: «СПАСА–ПРААБРАЖЭНСКАЯ ЦАРКВА».
Дызайн
рэдагавацьМынца
рэдагаваць- АТ «Мынца Польская» (Варшава).