Спайс
Спайс (анг. Spice — прыправа) — сынтэтычны курыльны наркотык на аснове пэнтыл-трынафтаіндолу(en), што выклікае галюцынацыі, залежнасьць, ломку і псыхоз[1].
Ужываньне вядзе да выпадзеньня валасоў і дакучлівых думак пра самагубства[2], а таксама да ванітаў і сутаргі. У 2005 годзе зьявіўся ў краінах Эўропы. У 2008 годзе вызначылі яго асноўны дзейны складнік[3]. У Беларусі трапіў у пералік забароненых да ўжыцьця і распаўсюду пад пагрозай зьняволеньня 1 студзеня 2010 году[4]. У 2013 годзе гуртовая цана за кіляграм спайсу ў Беларусі складала 1500 даляраў ЗША. Асноўную частку залежных ад дурману складалі юнакі ад 15 да 22 гадоў. Збыт гэтага дурману прадугледжваў пакараньне ад 8 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці паводле Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Яўген Валошын. У Беларусі легальна прадаюць наркотыкі // Зьвязда : газэта. — 3 кастрычніка 2009. — № 187 (26545). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
- ^ С. Скавародка. Стоп-спайс // Газэта «Мёрскія навіны», 7 траўня 2013 г. Праверана 22 траўня 2013 г.
- ^ а б Яраслаў Лыскавец. «Нехта пакурыў і паехаў у школу, а нехта — у рэанімацыю» // Чырвоная зьмена. — 12 сьнежня 2013. — № 25 (15734). — С. 5.
- ^ Яўген Валошын. Цяпер давядзецца езьдзіць па спайс у Расею // Зьвязда. — 5 студзеня 2010. — № 1 (26606). — С. 3.
Гэта — накід артыкула па хіміі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |