Спада́р (па-руску: сподарь)— ветлівая форма звароту да мужчыны ў беларускай мове (нароўні з «панам»[1]). Жаночая форма зваротку — спадарыня або спадарычна (да незамужняй), пры звароце да грамады — спадарства.

Этымалёгія слова «спадар», магчыма, узыходзіць да тэкстаў літоўскага (старабеларускага) пэрыяду разьвіцьця мовы.

Паводле Яна Станкевіча крывіцкае слова «спадар» адпавядае расейскайму «господин» і польскаму «pan», «спадарыня» — выразам «госпожа» і «pani» адпаведна, а «спадарычна» — «барышня» і «panna» адпаведна, і паходзіць ад аднаго з значэньняў слова «гаспадар» пры хуткім вымаўленьні і адпаду пачатковага «га».[2]

Паводле Лявона Луцкевіча, за польскім часам быў фэльетон «Дзівосы і сьмяхоты Янкі Станкеўчыка», дзе, сярод іншага, тлумачылася, што «спадар» — не ад выразу «спадаць галавою», а ад молі, якая «гаспадару» ў кітабе першы склад ад’ела.

Вялікалітоўскі паэт Андрэй Рымша пісаў:[3]


Заразъ можешъ познати, иж суть въ дому зацнымъ

Зъдавна славныхъ Сапеговъ. Тые зъ предковъ своихъ

Заквитывали въ цнотахъ, знать во лилияхъ троихъ,

При которыхъ зъ оружъемъ конъный воинъ стоить

Знакомъ того, иж ся зъ нихъ ни одинъ не боить

Служить своим сподаремъ ку кождой потребе,

Не литуючи скарбовъ, ни самого себе.

Глядзіце таксамаРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Аляксандра Анцэлевіч. Колькі крокаў ад «девушки» да «паненкі»? // «Народная газета» №146, 25 ліпеня 2007.
  2. ^ Я. Станкевіч. Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак фразэолёгічны і прыказкаў ды прывітаньні, зычэньні і інш. / Пасьляслоўе В. Вячоркі. 3-е выд. — Мн.: Навука і тэхніка, 1992. — 77 с. ISBN 5-343-01322-8. [1]
  3. ^ Славянамоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVIII стст / НАН Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; уклад., прадм. і камент. А. У. Бразгунова. — Мн., 2011. — С. 54. — 901 с — (Помнікі даўняга пісьменства Беларусі). — 400 экз. — ISBN 978-985-08-1291-9