Сон сьмешнага чалавека
«Сон сьме́шнага чалаве́ка» — «фантастычны аповед» Фёдара Дастаеўскага. Упершыню надрукаваны ў красавіцкім выпуску «Дзёньніка пісьменьніка» 1877 году. пры жыцьці пісьменьніка не перадрукоўваўся.
Сон сьмешнага чалавека | |
Сон смешного человека | |
Жанр: | аповед |
---|---|
Аўтар: | Фёдар Дастаеўскі |
Мова арыгіналу: | расейская |
Год напісаньня: | 1877 |
Публікацыя: | 1877 |
Папярэдні твор: | Ціхмяная |
Наступны твор: | Браты Карамазавы[d] |
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору |
Сюжэт
рэдагавацьСамотны малады чалавек, атачэньне якога з малых год лічыць яго дзіваком засынае… У сьне ўяўленьне пераносіць яго ў сьвет, які вонкава рыхтык падобны на зямлю, але на якім усё ідэальна: няма злосьці, зайздрасьці, рэўнасьці, крадзежа і іншых хібаў існаваньня чалавечага грамадзтва. Герой апавяданьня паступова апісывае тамтэйшым жыхарам усе мінусы на нашай, гэтай зямле, а ў выніку ў іх ідэальны сьвет усяляецца зло.