Сойм падкарпацкіх русінаў
Асацыяцыя русінскіх арганізацыяў Закарпацьця «Сойм падкарпацкіх русінаў» (па-ўкраінску: Асоціація русинських організацій Закарпаття «Сойм підкарпатських русинів») — русінская сэпаратысцкая[1] грамадзкая арґанізацыя, што дзейнічае ў Закарпацкай вобласьці. Патрабуе прызнаньня русінаў асобным народам ды прадастаўленьня Закарпацьцю аўтаноміі ў правах 1938 року[2]. Вядомая сэпаратысцкімі дэклярацыямі[3], за што яе лідэраў асудзілі на некалькі рокаў пазбаўленьня волі ўмоўна за замах на тэрытарыяльную цэласнасьць і недатыкальнасьць Украіны[4]. Паводле інфармацыі некаторых СМІ, фінансуецца расейскімі ўрадавымі арґанізацыямі[5] для дэстабілізацыі сытуацыі ў Закарпацьці[3]. Старшыня — Дзьмітры Сыдар.
Паводле Дзьмітра Сыдара, Сойм абараняе інтарэсы русінаў — карэнных жыхароў Закарпацьця, аднак ягоныя апанэнты, улада Закарпацкае вобласьці ды ўкраінскія арґанізацыі адмаўляюць гэта, сьцьвярджаючы, што дзейнасьць Сойму мала адпавядае інтарэсам жыхароў Закарпацьця[6][7] й інсьпіруюцца замежнымі дзяржавамі[3][8].
Дзейнасьць
рэдагавацьСойм падкарпацкіх русінаў быў створаны ў лютым 2000 року адзінаццацьцю русінскімі грамадзкімі арґанізацыямі. Спачатку яго дзейнасьць была мляваю й нескаардынаванаю[9]. Так, падчас Усеўкраінскага перапісу ў 2001 годзе русінамі сябе назвалі 10100 асобаў[10], што складае менш за 1% мешканцаў Закарпацьця. У 2005 годзе, калі Сойм узначаліў Дзьмітры Сыдар, ягоная дзейнасьць актывізавалася. У прыватнасьці, 7 сакавіка 2007 року Закарпацкая абласная рада прызнала русінаў асобным этнасам на тэрыторыі Закарпацьця[3]. 25 кастрычніка 2008 року Другі эўрапейскі канґрэс падкарпацкіх русінаў абвясьціў стварэньне "рэспублікі «Падкарпацкае Русі» ў статусе ад 22 лістапада 1938 року, абраў дзяржаўны выканаўчы ўрад і склаў «Акт абвяшчэньня русінскае дзяржаўнасьці». Таксама быў прыняты ўльтыматум да Закарпацкае абласное рады з патрабаваньнем аб’явіць аўтаномію Закарпацьця да 1 сьнежня 2008 року, інакш яны гэта зробяць самастойна[11]. 1 сьнежня 2008 року, у Менску, Дзьмітры Сыдар абвясьціў незалежнасьць «рэспублікі Падкарпацкае Русі»[12]. Пасьля гэтага Усеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода» зьвярнулася да СБУ з патрабаваньнем прыцягнуць дэлегатаў Канґрэсу да крымінальнае адказнасьці. У 2008 годзе па факце дзейнасьці «Сойму падкарпацкіх русінаў» Служба бясьпекі Ўкраіны ўзрушыла супраць Дзьмітра Сыдара крымінальную справу ў сувязі з «замахамі на тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны»[13]. Потым справа была перададзеная ў суд. 19 лютага 2012 року Ўжгарадзкі мескраённы суд па частцы 1 артыкула 110 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны («замах на тэрытарыяльную цэласнасьць і недатыкальнасьць Украіны») прысудзіў яму тры рокі пазбаўленьня волі (умоўна, з адтэрмінаваньнем на два рокі) і выплату штрафу ў суме 1840 грывень[4].
Напрыканцы 2008 року Сойм падкарпацкіх русінаў пачаў губляць пазыцыі. У прыватнасьці, праз асабісты канфлікт лідэраў, яго больш не падтрымлівае адна з найуплывовейшых русінскіх арґанізацыяз, «Закарпацкае народнае аб’яднаньне»[11]. У 2009 годзе было абвешчана пра новую мэту арґанізацыі — абвяшчэньне русінскае дзяржавы[14].
У 2011 годзе тэрміновае пасяджэньне кіраўнікоў моладзевых русінскіх арґанізацыяў дзесяці краінаў кваліфікавала Сойм як «марыянэтку ў руках імпэрскіх адмысслужбаў Расеі ды ЗША»[8].
Фінансаваньне
рэдагавацьСойм падкарпацкіх русініў абвінавачваюць ў зьнешнім фінансаваньні іхняе дзейнасьці. Так, у лістападзе 2008 року ў выданьні «Україна Молода» быў апублікаваны ліст старшыні кіраваньня расейскага ўрадавага фонду «Расейскі сьвет» (па-расейску: «Русский мир») В. А. Ніконава да лідэра Сойму падкарпацкіх русінаў Дзьмітра Сыдара. У ім гаворыцца пра перавод фондам «Расейскі сьвет» сродкаў на рахункі Сойму падкарпацкіх русінаў.[5] У сакавіку 2009 року Старшыня Службы бясьпекі Ўкраіны Валянцін Налівайчанка пацьвердзіў інфармацыю пра фінансаваньне русінскага руху з Расеі:
СБУ мае ў мае інфармацыю пра зьнешняе фінансаваньне сэпаратысцкае арґанізацыі ... зьнешняе, а дакладнейша, расейскае | ||
Ён таксама падкрэсьліў, што гаворка ня йдзе пра Расейскі ўрад[15]. Часткова пацьвярджае гэтыя словы адзін з актывістаў Сойму Пятро Гацко[3]:
Масква нам дапамагае | ||
Некаторыя крыніцы зьвязваюць Сойм падкарпацкіх русінаў з Віктарам Балогаю[3]. Аднак у Сойме гэтыя абвінавачваньні адпрэчваюць: паводле Дзьмітрыя Сыдара, яго арґанізацыя фінанасуецца сярэднім бізнэсам[16].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ rozum.info. Валентин Гайдай, «Сепаратизм по-закарпатськи»
- ^ ЗІК. «Протоиерей Димитрий Сидор отказался давать показания СБУ по делу о сепаратизме»(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ а б в г д е Український тиждень. Богдан Буткевич, «Нами пригноблені»
- ^ а б Закарпаття онлайн. «„Русинському“ сепаратисту Сидору суд дав 3 роки з відтермінуванням»
- ^ а б Україна Молода. Олександр Гаврош, «Батюшці Сидору — від онука Молотова»
- ^ Закарпаття online. «Закарпатська влада категорично засуджує антидержавницькі заяви о. Димитрія Сидора»
- ^ Дзеркало Тижня. Олександр Гаврош, «Михайло Тиводар: „Доводити, що Закарпаття — українське за духом, немає потреби“»(недаступная спасылка)
- ^ а б На экстренном заседании руководителей молодежных русинских организаций 10-ти стран о. Дмитрий Сидор с соратниками объявлены «марионетками в руках имперских спецслужб» России и США. Релігія в Україні
- ^ Дзеркало тижня. Костянтин Лосик, «Народ є — національності немає, або деякі дані про підкарпатських русинів»
- ^ Державний комітет статистики України. «Про кількість та склад населення Закарпатської області за підсумками Всеукраїнського перепису населення 2001 року» Праверана 20 листопад 2009 г. Архіўная копія ад 30 квітень 2009 г.
- ^ а б УНІАН — Права людини. «Русини створили тимчасовий уряд»(недаступная спасылка)
- ^ Коммерсант Украина. «В Минске появилось самобытное правительство» (рас.)
- ^ Главред. «Лідерів русинів допитали в СБУ» Праверана 20 лістапада 2009 г. Архіўная копія ад 8 липень 2011 г.
- ^ km.ru. Максим Хрустальов, «На западе Украины возрождается Русь» (рас.)
- ^ zaxid.net. «Сепаратистів Закарпаття фінансує Росія, — СБУ»(недаступная спасылка)
- ^ Росбалт-Украина. «СБУ заинтересовали деньги русинов» (рас.)