Сноўбордынг (сноўборд) (па-ангельску: snowboarding, па-нямецку: Snowboard) — алімпійскі від спорту, які заключаецца ў спуску з засьнежаных схілаў і гораў на адмысловым снарадзе — сноўбордзе. Першапачаткова зімовы від спорту, хаця асобныя экстрымалы асвоілі яго нават летам, катаючыся на сноўбордзе на пяшчаных схілах (сэндбордынг).

Сноўбордэр у скачку

Паколькі, часьцяком, катаньне на сноўбордзе праходзіць на непадрыхтаваных схілах і на вялікіх хуткасьцях, для абароны ад траўмаў выкарыстоўваецца разнастайнае экіпіяваньне — шлемы, абарона суставаў, рук, ног, сьпіны.

У 1998 году на зімовай Алімпіядзе у Нагана сноўбордынг быў упершыню ўключаны ў алімпійскую праграму.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Сноўбордынгсховішча мультымэдыйных матэрыялаў