Слонімская гарадзкая арганізацыя БНФ

Слонімская гарадзкая арганізацыя партыі БНФ — суполка БНФ у м. Слонім. Аб’ядноўвае прыхільнікаў незалежнасьці Беларусі.

Суполка складаецца зь сяброў грамады, рады й старшыні.

Рада выбіраецца на сходзе членаў БНФ места Слонім. Рада пастаянны ўрад суполкі.

Старшыня

рэдагаваць

Старшыня выбіраецца зь сяброў грамады БНФ на сходзе ўсіх членаў грамады. Старшыня мае права:

  • прадстаўляць суполку ў судах і дзяржаўных службах
  • заключаць, зьмяняць і адмяняць дагаворы ад імя суполкі.

Старшыня суполкі: Павал Севасьцьян[1].

Дзейнасьць

рэдагаваць

Сябры суполкі знаходзяцца пад падазрэньнем у міліцыі. Іх падазраюць ва ўдзеле ў вулічных шэсьцях. 23 кастрычніка 2020 года Віктара Марчыка абавязалі прыйсьці ў міліцыю ў нядзелю (г. зн. 25 кастрычніка 2020), бо РАУС баіцца іх дзейнасьці па арганізацыі шэсьцяў у Слоніме[2].