Сланцы (горад)

горад у Расеі

Сла́нцы (па-расейску: Сланцы) — горад у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Сланцаўскага раёну Ленінградзкай вобласьці. Знаходзіцца за 192 км ад Санкт-Пецярбургу. Насельніцтва гораду складае 32 169 чалавек паводле стану на 2020 год.

Сланцы
рас. Сланцы
Герб Сланцаў
Дата заснаваньня: 1934
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Ленінградзкая вобласьць
Плошча:
  • 36 км²
Вышыня: 40 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 81374
Паштовы індэкс: 188560–188565
Геаграфічныя каардынаты: 59°7′4″ пн. ш. 28°5′17″ у. д. / 59.11778° пн. ш. 28.08806° у. д. / 59.11778; 28.08806Каардынаты: 59°7′4″ пн. ш. 28°5′17″ у. д. / 59.11778° пн. ш. 28.08806° у. д. / 59.11778; 28.08806
Сланцы на мапе Расеі
Сланцы
Сланцы
Сланцы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://slanmo.ru/sovet-deputatov-goroda.html

Гісторыя

рэдагаваць

Сланцы былі заснаваныя ў сувязі з распрацоўкай Гдоўскага радовішча гаручых сланцаў, адкрытага ў 1926 годзе. Заснавальнікам гораду лічыцца Сяргей Кіраў, былы першы сакратар Ленінградзкага абкама ВКП(б). Зь ягонай ініцыятывы 9 красавіка 1930 году пачалося будаўніцтва дасьледча-эксплюатацыйнага рудніка. Будаўніцтва працоўнага паселішча пачалося на левым беразе, непасрэдна каля шахты імя Кірава. Вуліца, забудаваная двухпавярховымі баракамі, у якіх сяліліся шахтары, атрымала назву вуліцы гарнякоў. У 1949 годзе ён быў аб’яднаны зь іншым працоўным пасёлкам, Вялікія Лучкі, і атрымаў статус гораду[2].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць