Скачок тыгра

праект разьвіцьця кампутарнай і сеткавай інфраструктуры ў Эстоніі

Скачо́к ты́гра (па-эстонску: Tiigrihüpe) — дзяржаўны праект, у рамках якога адбывалася разьвіцьцё й пашырэньне кампутарнай і сеткавай інфраструктуры ў Эстоніі, асабліва ў галіне адукацыі[1]. Ідэя праекту ўпершыню была прапанаваная ў 1996 року тагачасным амбасадарам Эстоніі ў ЗША Тоомасам Хэндрыкам Ільвэсам і міністрам адукацыі Яакам Аавіксаам.

Істотным эфэктам праекту стала прадастаўленьне доступу ў Інтэрнэт для ўсіх школаў Эстоніі[2], а таксама абсталяваньне і абнаўленьне кампутарных клясаў: на зьмену маральна састарэлым кампутарам з АС CP/M прыйшлі IBM-сумяшчальныя кампутары.

Пасьля кібэратакаў супраць Эстоніі сеціўная бясьпека была зьяднаная з вайсковай дактрынай. Пасьпяховы вынік прывёў да ідэі стварэньня ў Таліне Каапэратыўнага кібэрнэтычнага абароннага цэнтру майстэрства з удзелам NATO. Гэты праект атрымаў назву «Абарона тыгра» (па-эстонску: Tiigrikaitse)[3].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Электронное правительство: Поучимся у Эстонии (рас.). Свободная пресса + (15 лістапада 2010). Праверана 1 лістапада 2012 г.
  2. ^ Эстония рвется во Всемирную паутину (рас.). PC Week Live (14 кастрычніка 1997). Праверана 1 лістапада 2012 г.
  3. ^ President Ilves kohtus Ameerika Ühendriikide riigipeaga (эст.). Адміністрацыя прэзыдэнта Эстоніі (25 чэрвеня 2007). Праверана 1 лістапада 2012 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць