Скача чырвоная коньніца

Скача чырвоная коньніца, Коньніца Будзённага на маршы — карціна Казімера Малевіча. У цяперашні момант захоўваецца ў Расейскім музэі. Напісаная ў 1928—1932 гадах, дакладная дата невядомая, на шматлікія свае позьнія карціны Малевіч ставіў больш раньнюю дату.

Казімер Малевіч
Скача чырвоная коньніца, 1928—1932
Палатно, алей. 91 см×140 см см
Дзяржаўны Расейскі музэй, Санкт-Пецярбург

Гісторыя

рэдагаваць

Карціна доўгі час была адзінай з абстрактных прац мастака, прызнаваная афіцыйнай гісторыяй савецкага мастацтва, чаму спрыяла яе назва і малюнак падзей Кастрычніцкай рэвалюцыі. Малевіч паставіў на зваротным боку дату 1918 году, хоць на самай справе яна была напісаная пазьней[1].

Апісаньне

рэдагаваць

Карціна падзеленая на тры часткі: неба, зямля і людзі (чырвоная коньніца). Шырыня зямлі і неба суадносяцца ў прапорцыі 0,618 (залаты перасек). Коньніца з трох груп па чатырох вершніка, кожны вершнік расплываецца, магчыма коньніца з чатырох шэрагаў. Зямля намаляваная з 12 колераў.[2]

Зьяўленьне чырвонай паласы

рэдагаваць

Згодна легендзе спачатку карціна складалася толькі з рознакаляровых гарызантальных палос. І вось нехта сказаў: «Нешта ў вас не адлюстраваны гераізм грамадзянскай вайны». Тады Казімер Малевіч на адной з гарызантальных палос гэтай карціны адным махам намаляваў чырвоную хвалістую лінію[3].