Скадоўскі раён

раён Хэрсонскай вобласьці Ўкраіны

Скадо́ўскі раё́н (па-ўкраінску: Скадовський район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Хэрсонскай вобласьці Ўкраіны. Адміністрацыйны цэнтар — места Скадоўск.

Скадоўскі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна Украіна
Статус раён Украіны[d]
Уваходзіць у Хэрсонская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Скадоўск
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 2020
Насельніцтва 49,3
Плошча 1456 км²
Месцазнаходжаньне Скадоўскага раёну
Скадоўскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геграфія

рэдагаваць

Раён асацыюецца з цэнтрам курортнай зоны Хэрсоншчыны. Сам адміністрацыйны цэнтар разьмяшчаецца на беразе Джарылгачскай затокі, воды якой спрыяльныя для аздараўленьня дзяцей.

Улетку тысячы дзяцей з усёй Украіны і з-за мяжы адпачываюць на курорце. Апошнім часам зрабіўся папулярным Агульнаўкраінскі дзіцячы дабрачынны фэстываль «Чарнаморскія гульні», на якім выяўляюцца новыя маладыя таленты.

Эканоміка

рэдагаваць

Асноўнай галіной зьяўляецца сельская гаспадарка. Вырошчваньню стабільных ураджаяў спрыяе Чырвоназнаменскі канал - адгалінаваньне Паўночна-Крымскага канала.

Важным транспартным цэнтрам зьяўляецца Скадоўскі марскі гандлёвы порт, які мае паромную пераправу з турэцкім местам Зангулдак.