Сем камянёў
«Сем камянёў» — кніга беларускага аўтара Аляксея Шэіна. Жанр — мастацкая проза, фэнтэзі. Выдадзена ў 2015 годзе выдавецтвам «Пазітыў-цэнтр».
Сем камянёў | |
Жанр: | казка, фэнтэзі |
---|---|
Аўтар: | Аляксей Шэін |
Мова арыгіналу: | беларуская |
Публікацыя: | 2015 |
Выдавецтва: | «Пазітыў-цэнтр» |
Колькасьць старонак: | 416 |
Афармленьне: | Раман Сустаў |
ISBN: | 978-985-6983-53-8 |
Электронная вэрсія |
Сюжэт
рэдагавацьГалоўны герой кнігі, хлопец па імі Ясь, апынуўся ў дзівоснай краіне Эфэрыі. Ён імкнецца разгадаць загадку крышталяў, тайна якіх схавана ў вяках, для выратаваньня жыцьця сваёй сяброўкі. Пра прыход героя, якім апынецца сам Ясь, гаворыцца ў старажытных летапісах, якія называюць яго «Дастойным». Толькі ён адзін зможа раскрыць таямніцу Сямі Камянёў[1].
У чароўнай краіне Эфэрыі хлопцу Ясю даводзіцца змагацца за жыцьцё сваёй невылечна хворай сяброўкі Міркі. Выпадкова хлопец чуе, што ў гэтай краіне калісьці была крыніца жывой вады. Але, каб яе адшукаць, трэба напачатку знайсці сем камянёў, якія і падкажуць, дзе схавана гэта крыніца.
Сама ж краіна знаходзіцца пад прыгнётам самазванца, які захапіў уладу і несправядліва кіруе народам. І паралельна галоўны герой змагаецца і за вяртаньне свабоды краіне Эфэрыі[2].
Зьмест
рэдагаваць- Першы дзень
- Другі дзень
- Трэці дзень
- Чацьвёрты дзень
- Пяты дзень
- Шосты дзень
- Сёмы дзень
Намінацыі
рэдагаваць- 2016 год — намінавана на Літаратурную прэмію Цёткі (заснавальнікі прэміі — Беларускі ПЭН-цэнтар, фонд «Вяртаньне», СБП) у намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў»[3].
Водгукі на кнігу
рэдагавацьЛітаратурны крытык Ганна Янкута пра кнігу кажа, што: «Гэта раман пра цуды, якія, хоць і здараюцца ў дзівосным сьвеце, закліканыя падкрэсьліць, што ў цудзе няма нічога надзвычайнага. А яшчэ — пра прыгоды, перажыць якія таемна марыць ці не кожны захоплены чытач. Падазраю, што ад узросту гэта не залежыць».
Журналіст і адзін з аўтараў праекту Velvet.by Ганна Севярынец выказалася, што «Раман — вельмі цікавы. Неспрактыкаваны чытач знойдзе ў ім асаблівы сьвет, захапляльны сюжэт і цікавых герояў, спрактыкаваны — выявіць глыбокую хрысьціянскую падаплёку. Сем частак рамана, сем цудоўных камянёў, сем дзён стварэньня свету, персанажы, у якіх так раптоўна адгадваюцца героі, вядомыя нам паводле зусім іншых гісторыяў» Па-мойму, у беларускай літаратуры нічога падобнага пакуль яшчэ не было. Зусім. І вось зьяўляецца»[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Шэін Аляксей. Сем камянёў Праверана 24 чэрвеня 2015 г.
- ^ Аляксей Шэін кінуў выклік Толкіену і Льюісу — напісаў першае беларускае фэнтэзі. Радыё Свабода (18 красавіка 2015). Праверана 24 чэрвеня 2015 г.
- ^ Назван полный список Литературной премии Тетки. Наша Ніва (9 сакавіка 2016). Праверана 16 сакавіка 2016 г. Архіўная копія ад 16 сакавіка 2016 г.