Секретные исследования
Аналитическая газета «Секретные исследования» (па-беларуску: Аналітычная газэта «Сакрэтныя дасьледаваньні») — навукова-папулярнае выданьне аб непазнаным, таямніцах гісторыі і загадках Сьветабудовы. Дырэктар — Андрэй Ладыжэнка, галоўны рэдактар — Вадзім Дзеружынскі.
Секретные исследования | |
Тып | газэта |
---|---|
Фармат | А3, 16 палос |
Выдавец | ТАА «ЛДСпрэс» |
Краіна | |
Галоўны рэдактар | Вадзім Дзеружынскі |
Заснаваная | 2001 |
Мова | расейская |
Штаб-кватэра | г. Менск, вул. Калініна, д. 7, к. 45а |
Наклад | 20 000 |
Афіцыйны сайт | secret-r.net |
Газэта выходзіць 2 разы ў месяц і распаўсюджваецца як у кіёсках «Белсаюздруку», так і ў прыватных распаўсюднікаў, а таксама па падпісцы.
Тэматыка
рэдагавацьУ газэце публікуюцца аналітычныя матэрыялы па гісторыі, заалёгіі, антрапалёгіі, біялёгіі, пра паранармальныя зьявы. На падставе матэрыялаў па гісторыю Беларусі ў 2009 годзе выйшла ў сьвет кніга «Тайны белорусской истории» (па-беларуску: «Таямніцы беларускай гісторыі»)[1][2], у 2012 годзе — «Забытая Беларусь»[3]. Сьвет пабачылі яшчэ некалькі кнігаў па розных тэматыках[4].
Матэрыялы з газэты публікаваліся ў «Спадчыне»[5], «Народнай Воле»[6].
Дадатковыя зьвесткі
рэдагавацьЗ 2009 году газэта «Секретные исследования» пачала ўжываць замест словаў «белорус», «белорусская» і «белорусский» — «беларус», «беларуская» і «беларуский» адпаведна[7].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ 560 старонак таямніцаў беларускай гісторыі // Наша Ніва, Алесь Пілецкі, 6 кастрычніка 2009
- ^ В Минске вышла книга Вадима Деружинского «Тайны белорусской истории» (рас.) // БелаПАН
- ^ Кнігі выдавецтва АСТ // БелКніга
- ^ Асабістая палічка Вадзіма Дзеружынскага на oz.by
- ^ 600 ЛЕТ ГРЮНВАЛЬДСКОЙ БИТВЕ (рас.)
- ^ Тайны беларуской истории
- ^ Артыкул «БЕЛОРУС» ИЛИ «БЕЛАРУС»? // Секретные исследования, Вадзім Растоў, 2009