Саўрмаг
Саўрмаг I (საურმაგი) — другі цар Ібэрыі (старажытнагрузінскай дзяржавы), прадстаўнік дынастыі Фарнавазідаў.
Паводле грузінскіх летапісаў з-за змовы дваран Саўрмаг быў вымушаны бегчы ў суседняе Дзурдуцкае царства, на радзіму яго маці. З дапамогай дзурдукаў Саўрмаг вярнуў сталец і сабраў новае дваранства, цалкам падпарадкаванае яго ўладзе.
З-за адсутнасьці дакладных крыніцаў, лічыцца, што ў Саўрмага не было сына, і таму сталец успадкаваў яго прыёмны сын Мірыян.
Літаратура
рэдагаваць- Rapp, Stephen H. (2003), Studies In Medieval Georgian Historiography: Early Texts And Eurasian Contexts. Peeters Bvba, ISBN 90-429-1318-5.