Саша Чаджа

сэрбская баскетбалістка

Саша Чаджа (па-сэрбску: Саша Чађо; нарадзілася 13 ліпеня 1989 году ў Сараеве) — сэрбская баскетбалістка, якая гуляе на пазыцыі атакуючага абаронцы ў турэцкім клюбе «Істанбул Юнівэрсытэсі» (Турэцкая ліга); чэмпіёнка Эўропы 2015 году ў складзе зборнай Сэрбіі.

Саша Чаджа
«Мэрсін БСБ СК»
Пазыцыя: Атакуючы абаронца
Рост: 178 см
Грамадзянства: Босьнія і Герцагавіна
Сэрбія
Нарадзілася: 13 ліпеня 1989 (35 гадоў)
Клюбная кар’ера
Мэдалі
Чэмпіянат Эўропы
Золата Румынія-2015

Кар’ера гульца

рэдагаваць

Прафэсійную кар’еру Саша пачала ў 2006 годзе ў баскетбольным клюбе «Младзе Краішнік» з Баня-Лукі, зь якім выйграла Кубак Рэспублікі Сэрбскай. Потым яна выступала за сараеўскі «Жалезьнічар», выйграўшы двойчы чэмпіянат Босьніі і Герцагавіны і адзін раз кубак Босьніі і Герцагавіны. У 2009 годзе перабралася ў сэрбскі чэмпіянат у каманду «Хемафарм» (цяпер «Вршац»), зь якой выйграла двойчы Кубак Сэрбіі (Мілана Цігі Васоевіча) у 2010 і 2012 гадах. У 2013 годзе ў складзе «Партызану» Саша перамагла ў чэмпіянаце Сэрбіі, Кубку Сэрбіі і Міжнароднай жаночай баскетбольнай лізе. Сэзон 2013/2014 правяла ў румынскай камандзе «Альба-Юлія», сэзон 2014/2015 — у турэцкай «Чанык Бэледые», з 2015 да 2017 гуляла за «Істанбул Юнівэрсытэсі». З 2017 — за турэцкі «Мэрсін БСБ СК».

У зборнай

рэдагаваць

Саша прыцягвалася ў моладзевыя зборныя Босьніі і Герцагавіны, аднак пазьней вырашыла гуляць менавіта за Сэрбію. Так яна трапіла ў зборную Сэрбіі на чэмпіянат Эўропы 2013 году, дзе і дэбютавала на буйных турнірах. Ва ўсіх 9 гульнях, якія правялі сэрбкі, Саша набрала 33 пункты (зь іх 11 у гульні супраць Турэччыны і 10 супраць Гішпаніі), аформіла 18 падбораў і зарабіла 18 асабістых заўваг[1]. На чэмпіянаце сьвету 2014 году Сэрбія дайшла да стадыі чвэрцьфіналу: Саша згуляла ў 6 гульнях з 7, набрала 22 балы (па 6 балаў у гульнях з Кітаем, Турэччынай і Анголай), аформіла 10 падбораў і зарабіла 11 асабістых заўваг[2]. На пераможным для Сэрбіі чэмпіянаце Эўропы 2015 Саша згуляла ўсяго 6 гульняў з 10, не гуляла ў апошніх трох, набрала адзінае ачко ў матчы супраць Харватыі, аформіла 7 падбораў і зарабіла 7 асабістых заўваг[3]. Перамога Сэрбіі на жаночым чэмпіянаце Эўропы стала першай для жаночай зборнай і дазволіла ім згуляць на Алімпійскіх гульнях упершыню ў гісторыі[4].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць