Сацыяфобія
Сацыяфобія (лац. societas + стар.-грэц. φόβος — грамадзтва + страх) — упартая нематываваная боязь выкананьня дзеяньняў у грамадзкіх месцах. Ёсьць найбольш распаўсюджаным відам назойлівага страху. Найчасьцей сустракаецца ў самотных і маламаёмных людзей.
Чыньнікі
рэдагавацьСхільнасьць да хваробы выклікае турбаваньне водгукам навакольных, боязь выглядаць сьмешным і страты пашаны й даверу, недаацэнка ўласных посьпехаў, уява сябе нязначным і саманепрыманьне, пастаяннае параўнаньне сваіх дасягненьняў з посьпехамі іншых.
Праявы
рэдагавацьХвароба выяўляецца праз спалох ад стасункаў зь людзьмі, што суправаджаецца дрыжаньнем рук, пачырваненьнем, павышаным потааддзяленьнем і буркатаньнем у жываце. У выніку адбываецца адасабленьне (пазьбяганьне стасункаў) ад людзей пры адначасным разуменьні яго неабгрунтаванасьці[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Вольга Цыбульская. Ня бойцеся здацца сьмешным // Краіна здароўя. — 18 жніўня 2010. — № 41 (210). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |