Сатыр (фільм)

(Перанакіравана з «Сатыр (стужка)»)

Саты́р (па-гішпанску: El Satario) — парнаграфічная кінастужка, зьнятая ў 1900-ыя гады. Імаверна, адна з самых старых порнастужак, якая захавалася ў сьвеце. Прыблізны час стварэньня запісу — паміж 1907 і 1933 гадамі. Месца стварэньня невядомае. Адным зь месцаў называюць Аргентыну, паводле іншых вэрсіяў здымкі ладзіліся ў 1930-ыя гады на Кубе[2].

Сатыр
па-гішпанску: El Satario
Жанр парнафільм, нямое кіно і сатанінскі фільм[d]
Рэжысэр невядомы
Сцэнарыст невядомы
Прадусар невядомы
Апэратар невядомы
Вытворчасьць невядомы вытворца
Дата выхаду 1907[1], або 1933 год
Працягласьць 8 хвілін
Краіна Аргентына Аргентына або
Сьцяг Кубы
Мова бяз гуку
Старонка на IMDb

Карціна чорна-белая і ня мае гуку.

Спачатку фільм паказвае мноства голых жанчын. Яны ўсе ў лесе. Ходзяць, бегаюць. Празь некаторы час зьяўляецца мужчына пад выглядам сатыра (у тытуле карціны яго завуць чорт), які ловіць адну жанчыну. Цягне яе ў лес, глыбей, каб ніхто не перашкаджаў. Мужчына робіць з жанчынаю плоцкае каханьне ў выглядзе паставы 69. Пасьля таго мужчына робіць вылеў семя. Затым жанчыны прыбягаюць і праганяюць мужчыну.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць